Пуста, прысл.— Тут безасаб. у знач. вык.: нічога няма.
Адзін, ліч. кольк.— Тут у знач. наз., аднаго, м.— Чалавек; хто-н. наогул.
Другі, ліч. парад. да два.— Тут у знач. наз., -ога, м.— Не гэты; іншы.
Ніколі не бывае так, каб усім усяго было пароўну.
Гаворыцца, калі каму-н. чаго-н. нестае, а другому выпадае ўволю, незалежна ад таго, хто чаго заслугоўвае.
— Кеб усім зямлі пораўну, адзінакавай, то маглі б і перабіцца. А то ж аднаму густо, а другому — пусто,— адгукнулася мачыха... (І. Мележ. Людзі на балоце). Пад прыглядам старшыні, які явіўся асабіста праверыць, як будуць выконваць яго ўказанне, Вольга карцом мерала малако, налівала ў гладышкі, якія прынеслі жанкі.— Строга па колькасці едакоў! — нагадваў важны, цвёрды Міканор Вользе, што зачэрпвала з вядра.— Штоб — па справядлівасці!.. Ён казаў не так для Вольгі, якая ўсё ўжо ведала і якая, канешне, будзе рабіць так, як трэба, — новы старшыня казаў для тых, што цікаўна тоўпіліся навокал, назіралі.— Па справядлівасці штоб. Пароўну. А не так — каму густо, каму — пусто! (І. Мележ. Подых навальніцы).— Мне б хоць дзесятую долю яго [Юза] прыктычнасці,— усклікнуў ён [Снежны] з горыччу.— Дык не — каму густа, а каму пуста. Дзе ж справядлівасць? (Э. Клімянкоў. Рацыяналіст).
Адпав. у руск.: БОГ НЕ РОВНО ДЕЛИТ.
Гл. КАМУ ПА КАМУ, А КАМУ ДВА КАМЫ.
АД (З) НАПАСЦІ НЕ ПРАПАСЦІ
Прапасці, зак.— Тут: загінуць, памерці.
1. Ніякія непрыемнасці нічога не вартыя, пакуль чалавек жывы.
Гаворыцца, калі каго-н. напаткалі ў жыцці значныя нягоды, каб падбадзёрыць яго; набывае жартоўнае адценне, калі гэтыя
77 👁