АД КУЛЬ С1РАЦЕ БАЦЬКУ ЎЗЯЦЬ На мужчыну ў сялянскай сям'і ўскладаецца найбольш цяжкая праца: араць зямлю, касіць, перавозіць сена, салом у, снапы, даглядаць скаціну, выконвадь будаўнічыя і рамонтныя работы, нарыхтоўваць дровы, вырабляць гаспадарчыя прылады і інш. Бацька з'яўляецца бясспрэчным аўтарытэтам у сям'і, ён вырашае ўсе гаспадарчыя і сямейныя пытанні. Смерць яго для сялянскай сям'і азначае самую вялікую страту — страту гаспадара. Раней такая сям'я заставалася амаль без усякіх сродкаў для існавання, таму дзецям-сіротам быў прадвызначаны адзін лёс — ісці ў свет жабраваць або наймацца работнікамі ў другую сям'ю. Сялянам прыходзілася гадаваць і приёмных дзяцей, што было даволі распаўсюджана. Прыёмным сынам ці прыёмнай дачкой дзіця лічылася толькі тады, калі аб гэтым прыёмныя бацькі афіцыйна абвяшчалі на сялянскім сходзе або пры сведках. Калі ж гэтага не адбывалася, прыёмныя дзеці лічыліся звычайнымі работнікамі. (Гл. таксама НЕ ЛЕЗЬ У ПЕКЛА РАНЕЙ ЗА БАЦЬКУ.) Чалавеку ніхто не заменіць родных, самых блізкіх яму людзей. Гаворыцца, калі каго- ці чаго-н. няма і ні пры якіх умовах ужо не будзе; а таксама пра стан адзіпоты, пакінутасці, безнагляднасці. Вам даводзілася бачыць Нямігу? Не, не тую, што як вымавілася, дык і ўспомнілася,— вы падумалі пра вуліцу. Была такая, была. Вузенькая, крывая, не сказаць каб бліскучай чысціні, бо адкуль жа, як адзначыла прыказка, сіраце бацьку ўзяць? (М. Лужанін. Берагі залатыя Нямігі). Адпав. у руск.: НЕКОМУ СИРОТЕ БЕЛУЮ РУБАХУ СПРАВИТЬ (Уст.). АДНАМУ ГУСТА, А ДРУГОМУ ПУСТА; у ж ы в. та к с а м а КАМУ ГУСТА, А КАМУ ПУСТА Густа, прысл,— Тут безасаб. у знач. вык.: вельмі многа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, сямю, сямя, сямі
4 👁