Старонка 32
◀ / 266 ▶
а) Гаворыцца, калі хто-н. абяцае што-н. або калі гэтае абяцанне не здзяйсняецца. Абяцанка-цацанка, а дурню — радасць. Па прыкметах усіх гэтым дурнем быць суджана мне. На спатканне прыйсці ў першы дзень лістапада абяцала сама ты. І вось пачынае цямнець, а цябе ўсё няма... (П. Панчанка. Яна не прыйшла). б) Гаворыцца (часцей з іроніяй або жартам), калі няма рэальных падстаў спадзявацца, што нейкае абяцанне будзе выканана. Лабановіч з цікавасцю разглядаў хату. Антаніна Міхайлаўна, як бы пераймаючы яго мыслі, заўважыла: — Занепадае мая хата. Усё ладжуся паднавіць яе сям-там, ды трудна мне адной. Сваякі абяцаюць дапамагчы, але, як кажуць, цацанкі-абяцанкі, а дурному радасць (Я. Колас. На ростанях). Адпав. у руск.: ДУРАК И ПОСУЛЕННОМУ РАД; НА ПОСУЛЕ, ЧТО НА СТУЛЕ: ПОСИДИШЬ ДА И ВСТАНЕШЬ; ОБЕЩАННОГО ЖДАТЬ — ОДУРАЧЕННЫМ СТАТЬ; ОБЕЩАННОГО ТРИ ГОДА ЖДУТ. АД ЖЫГУЧКІ ТРЫМАЙ ДАЛЕЙ РУЧКІ Жыгучка, -і, ж. Разм.— Крапіва з дробным лісцем, вышынёй да сарака сантыметраў, расце, як правіла, каля жылля, дарог, на агародах. Жыгучку можна пазнаць па бледна-зялёным, глыбока надрэзаным зубчатым лісці, сабраных у галіністыя каласы кветках. У адрозненне ад звычайнай крапівы (гл. ПРЫЙДЗЕ (будзе) І НА КРАПІВУ МАРОЗ) больш пякучая. Трымайся далей ад усяго небяспечнага. Гаворыцца (часцей жартам), калі хто-н. забывае аб магчымай небяспецы (звычайна не вельмі сур'ёзнай). Пра тую нязвычную расліну Марыля ўжо забылася. Урэшце яна такі выскачыла на дарожку.— Ой, настрыкала, ой, пячэ! Ды жаліцца няма каму. Тым больш, што і гневацца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 266 ▶