зо я інакш і не мыслю працу, мужчыны. І лічу так: даручылі табе адказную работу, вераць табе людзі, дык і апраўдвай іхнія надзеі. Тут можна сказаць вядомай прыказкай: "Або грай, або грошы аддай" (А. Пальчэўскі. Стахнова студня). Адпав. у руск.: КОЛИ ВЗЯЛСЯ - СТАРАЙСЯ, А НЕ СМОГ - ВОН ЗА ПОРОГ. П а р а ў н.: ЗЛАЗЬ З ДАХУ, ДЬІ НЕ ПСУЙ ГОНТАЎ (гонту). 2. Усё або нічога; будзе ўсё або не будзе нічога. Гаворыцца, калі хто-н. ідзе на рызыку, нягледзячы на магчымую няўдачу, нават гібель; або ў рашучы момант, калі робіцца нешта такое, вынікі чаго немагчыма прадбачыць. — Рызыкнём? — А што застаецца рабіць? Як кажуцъ:' альбо грай, альбо скрыпку аддай. Можа і пашанцуе... (У. Васілевіч. Было свята). Адпав. у руск.: ИЛИ (либо) ПАН, ИЛИ (либо) ПРОПАЛ; ЛИБО В СТРЕМЯ НОГОЙ, ЛИБО В ПЕНЬ ГОЛОВОЙ; ЛИБО ГРУДЬ В КРЕСТАХ, ЛИБО ГОЛОВА В КУСТАХ; ЛИБО РЫБКУ СЪЕСТЬ, ЛИБО НА МЕЛЬ СЕСТЬ; ЛИБО СЕНА КЛОК, ЛИБО ВИЛЫ В БОК; ЛИБО СО СКОВОРОДЫ ОТВЕДАТЬ, ЛИБО СКОВОРОДНИКА. АБЯЦАНКА-ЦАЦАНКА, А ДУРНЮ РАДАСЦЬ; у ж ы в. т а к с а м а ЦАЦАНКІ-АБЯЦАНКІ, А ДУРНОМУ РАДАСЦЬ Абяцанка, -і, ж. Разм.— Абяданне (часцей нявыкананае). Абяцанка-цацанка (цацанка-абяцанка), часцей ужыв. у мн. Разм. Іран,— Ненадзейнае ці нездзяйсняльнае абяцанне. Цацанка, -і, ж. Ужыв. у прык. і фразеал., суфіксальнае ўтварэнне ад цаца", -ы, ж. Разм — Тут: цацка ці наогул тое, чым можна забавіць. Само па сабе абяцанне яшчэ не гарантує таго, што яно будзе калі-н. выканана
6 👁