АБО (альбо) ГРАЙ, АБО (альбо) ГРОШЫ (скрыпку) АДДАЙ Граць, незак., н а ч ы м. Дыял,— Тут: іграць на якім-н. музычным інструменце па заказу на вечарынцы, на вяселлі і пад. Скрыпка — самы высокі па тэморы і дыяпазоне струнны смычковы музычны інструмент. На Беларусі яшчэ ў X IV ст. былі пашыраны трохструнныя смычковыя інструмента пад назвай скрыпіца", скрыпель". Першыя ўпамінанні пра скрыпку ў беларускіх пісьмовых помніках (XVI ст.) сустракаюцца амаль на сто гадоў раней, чым у рускіх, і з'яўляюцца аднымі з найбольш ранніх у Еўропе. На Беларусі скрыпка водома як у прафесійнай музыцы ( ужо ў XVIII ст.), так і ў народнай. Народныя музыкі часцей за ўсё карысталіся самаробнымі скрыпкамі (на ўзор фабрычных), а таксама так званымі даўбёнкамі"— скрыпкамі, корпус якіх быў выдзеўбаны з суцэльнага кавалка дрэва. У народным побыце скрыпка была цесна звязана з традыцыйнымі земляробчымі і сямейнымі абрадамі, ігрышчамі, вечарынкамі. Багаты рэпертуар народных музыкаў ахопліваў разнастайныя па жанрах і формах найгрышы. Скрыпка з'яўляецца адным з найбольш любімых музычных інструментаў беларусаў, своеасаблівым сімвалам народнай музычнай творчасці. Пра скрыпку на Беларусі складзены казкі, легенды, загадкі, песні; скрыпка згадваецца ў многіх прыказках, прымаўках. Вобраз народнага музыкі-скрыпача і яго скрыпкі яскрава адлюстраваны ў мастацкай літаратуры (Сымон-музыка" Я. Коласа, "Страшная музыкава песня" М. Гарэцкага і інш.). 1. Альбо рабі тое, што робіш, як трэба, альбо не бярыся з справу наогул. Гаворыцца, калі хто-н. не выконвае ўзятых на сябе абавязкау. — Па-гаспадарску, старшыня, робіш. Правільна. А пра твае клопаты ды.. трьівогу мы. ведалі, свін£ркі казалі. Думаеце, не заўважаё"м; чым жыве чалавек? Зауважаем.— А
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, зяўляюцца, тэмбры
11 👁