кі той з іх, што ідзе першим па алфавіце (другі адсылаецца да яго словамі) "тое, што У сваю чаргу, напрыканцы слоўнікавага артикула да першага па алфавіце моўнага афарызма даецца спасылка на другі праз гл....". Сітуацыйная характарыстыка 16. Сітуацыйная характарыстыка моўнага афарызма — гэта тлумачэнне: дзе, калі, у дачыненні да чаго ці каго, пры якіх умовах, з якой мэтай і пад. ён звычайна ўжываецца. Веданне гэтага дазволіць чытачу Слоўніка ўнікнуць магчымых памылак пры ўжыванні тых ці іншых прыказак, прымавак ці крылатых выразаў. 17. Апісанне кожнай тыповай сітуацыі ўжывання моўнага афарызма пачынаецца са слоў "гаворыцца, калі...". Экспрэсіўна-сты'лістычная афарбоўка моўнага афарызма адзначаецца толькі ў тых выпадках, калі яна узуальна маркірує адпаведную сітуацыю ўжывання прыказкі, прымаўкі ці крылатага выразу, напрыклад: "гаворыцца (часцей з іроніяй, жартам, з неадабрэннем і пад.)...". 18. У тых выпадках, калі за пэўным моўным афарызмам замацавана дзве ці больш тыповых сітуацый яго ўжывання, кожная характарызуецца асобна і адзначаецца малымі літарамі па алфавіце, напрыклад: а)...; б)... і г.д. Ілюстрацыйныя цытаты 19. Значэнне моўнага афарызма, а таксама іншая ўласна моўная і лінгвакультуралагічная інфармацыя аб ім ілюструецца ў Слоўніку цытатамі з мастацкіх твораў і перыяцычных выданняў. Ілюстрацыйная цытата не толькі дапамагае зразумець саму сітуацыю ўжывання прыказкі, прымаўкі ці крылатага выразу, але і спрыяе іх лепшаму засваенню на канкрэтным прыкладзе. Кожная цытата з мастацкай літаратуры суправаджаецца указанием прозвішча аўтара і назвы твора, а цытаты з перыядычнага друку — назвы газеты ці часоліса, даты і года выдання
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

стылістычная
8 👁