стылістычна маркіраваныя граматычныя формы слоў; — асаблівасці ўтварэння пэўных форм слова (кароткія формы прыметнікаў, формы загаднага ладу некаторых дзеясловаў і інш.); — ужыванне слова ў значэнні іншай часціны мовы; — ужыванне часцін мовы ў спецыфічнай сінтаксічнай функцыі; — граматычныя канструкцыі, якімі абмежавана ўжыванне таго ці іншага слова або фразеалагізма ў пэўным значэнні. 9. Тлумачэнне асобных слоў, граматычных форм і канструкцый у выпадку іх ужывання ў некалькіх моўных афарызмах даецца толькі ў слоўнікавым артыкуле да таго з іх, які ідзе ў Слоўніку першым па алфавіце. У слоўнікавых артикулах да наступных па алфавіце моўных афарызмаў замест паўторнага тлумачэння робіцца спасылка гл...." (адпаведны слоўнікавы артыкул). Разам з гэтым тлумачэнне некаторых слоў (незалежна ад таго, у склад колькіх прыказак, прымавак і крылатых выразаў яны ўваходзяць) можа змяшчацца ў слоўнікавым артыкуле да таго моўнага афарызма, у якім гэтае слова найбольш яскрава адлюстроўвае яго нацыянальна-культурную семантику. 10. У тых випадках, калі ў сучаснай беларускай літаратурнай мове існує ўтвораны ад моўнага афарызма (семантычным шляхам або ў выніку перафразавання) фразеалагізм, апошні прыводзіцца пасля слоў "п а р а ў н. з...". Лінгвакраіназнаўчы каментарый 11. У лінгвакраіназнаўчым каментарыі змяшчаецца апісанне тых з'яў побиту і звычаяў беларусаў, пэўных гістарычных і культурных падзей у жыцці Беларусі, яе прыродна-геаграфічных асаблівасцей і г.д., на падставє якіх склаўся прататып" моўнага афарызма (яго прамое значэнне). Правільнае разумение літаральнага сэнсу прыказкі, прымаўкі ці крылатага выразу забяспечвае паспяховае засваенне іх пераносна-абагульненага значэння. У некаторых випадках даецца кароткая этымалагічная даведка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяў
8 👁