Перафразаваныя формы моўнага афарызма, якія набылі ў сучаснай беларускай літаратурнай мове статус агульнаўжывальных, прыводзяцца пасля яго галоўнай формы і адцзяляюцца ад яе словамі "у ж ы в. та к с а м а... ", напрыклад: БАЯЗЛІЎЦУ І КОРЧ — МЯДЗВЕДЗЬ; у ж ы в. т а к с а м а БАЯЗЛІВАМУ I ЗАЯЦ - ВОЎК. Усе варыянтныя, факультатыўныя і перафразаваныя формы моўных афарызмаў адзначаюцца ў аўтарытэтных слоўніках і зборніках беларускіх прыказак, прымавак і крылатых выразаў. 7. У вучэбных мэтах кожнае слова (за выключэннем аднаскладовых) у складзе загаловачнай адзінкі падаецца з націскам. Тлумачэнне складаных для іншамоўнага чытача слоў, граматычных форм і канструкцый 8. Тлумачэнне разлічана на тое, каб чытач Слоўніка як мага менш быў вымушаны звяртацца да іншых даведачных і навукова-метадычных выданняў дзеля высвятлення значэнняў незразумелых або невядомых яму (з прычыны функцыянальна-стылістычнай абмежаванасці) слоў, граматычных форм і канструкцый, якія ўваходзяць у склад моўных афарызмаў. Абавязкова тлумачацца: — безэквівалентная лексіка і фразеалогія; — усе ўласныя імёны, якія згадваюцца ў моўных афарызмах; — словы, якія ўжываюцца ў пераносным значэнні; — мнагазначныя словы і фразеалагізмы (а таксама амонімы), без дакладнага ведання пэўнага значэння якіх цяжка зразумець сэнс моўнага афарызма; — ф ункцыянгигьна-стылістычна маркіраваная лексіка і фразеалогія (дыялектная, прастамоўная, размоўная, а таксама ўстарэлая, народна-паэтычная і пад.); — лексіка і фразеалогія, якая не ўжываецца па-за пэўным моўным афарызмам наогул або ў адпаведным 'значэнні ці адпаведнай граматычнай форме
4 👁