У залежнасці ад лексіка-граматычнага складу моўнага афарызма, наяўнасці рускамоўных адпаведнікаў і пад. тыя ці іншыя кампаненты слоўнікавага артикула не абавязкова актуалізуюцца. 5. Для крылатых выразаў абавязковым элементам слоўнікавага артыкула з'яўляецца іх атрыбуцыя (вызначэнне) паводле аўтарства, назвы і даты стварэния твора, з якога пайшоў адпаведны выраз, а таксама аўтарскі кантэкст яго ўжывання (апошні там, дзе гэта патрэбна для разумения першапачатковага сэнсу моўнага афарызма). Загаловачная адзінка 6. Моўныя афарызмы як загаловачныя адзінкі слоўнікавых артыкулаў прыводзяцца ў сваёй найбольш ужывальнай форме (інварыянтнай адносна мадыфікацый іх лексіка-граматычнай структуры ў маўленні) і друкуюцца вялікімі літарамі, напрыклад: АД ЖЫГУЧКІ ТРЫМАЙ ДАЛЕЙ РУЧКІ; КАБ СОНЦА ЗАСЛАНІЦЬ - ВУШЭЙ АСЛІНЫХ МАЛА; СПРОБА НЕ ХВАРОБА. Магчымыя фанетычныя, марфалагічныя, словаўтваральныя і лексіка-фразеалагічныя варыянты ў складзе моўнага афарызма падаюцца ў круглых дужках пасля тых слоў (ці іх спалучэнняў), дзе назіраецца адпаведнае замяшчэнне, і друкуюцца малымі літарамі, напрыклад: АД (з) НАПАСЦІ НЕ ПРАПАСЦІ; НЕ РУШ БАБІНЫХ ГРУШ (ігруш), БАБА НАТРАСЕ, ТО САМА ПРЫНЯСЕ; ПРЫЙДЗЕ (будзе) І НА КРАПІВУ МАРОЗ; ПРА ВОЎКА ПАМОЎКА (размова), А ВОЎК І САМ ТУТ (у хатку). Тыя лексічныя кампаненты або структурна-кампазіцыйныя часткі моўнага афарызма, якія можна скараціць без змянення яго сэнсу (факультатыўныя элементы), падаюцца ў ломаных дужках і друкуюцца вялікімі літарамі, напрыклад: ДА ПАРЫ ЗБАН (збанок) ВАДУ НОСІЦЬ: ВУШКА АДАРВЕЦЦА І ЗБАН ПАБ'ЕЦЦА; ПРОЦІ ЦЯЧЭННЯ ВАДЫ ЗМОЖА ТОЛЬКІ ЖЫВОЕ ПАПЛЫЦЬ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, пабецца
7 👁