заць. Толькі калі людзі, накрычаўшыся, супакоіліся, Кавалік выказаўся, даводзячы, што тут вінаватая і маці Кіпеня, шаптуха-праведніца. — Качарга запечная, — ужо больш спакойна, з усмешкай гаварыў ён. — Яна людзей падбіла. Сухмень... Хлеба не будзе... Трэба маці-багародзіцу" несці на поле, бо жыта ўсё дазвання загіне. Бачыш, і пацёгліся...— Якое карэнне, такое і насенне,— нєчакана вьпукнуў Мішка Цярэшка (С. Кухараў. Зорка Канікула). Адпав. у руск.: КАКИЕ КОРЕШ КИ, ТАКИЕ И ВЕРШКИ; КАКОВА БЕРЁЗКА, ТАКОВА И ОТРОСТКА; КАКОВА МАТКА, ТАКОВО И ЯГНЯТКО; КАКОВО СЕМЯ, ТАКОВО И ПЛЕМЯ; КАКОВ СТВОЛ, ТАКИЕ И СУЧЬЯ; ОТ ХУДОГО СЕМЕНИ НЕ ЖДИ ДОБРОГО ПЛЕМЕНИ; ОТ ХУДОЙ КУРИЦЫ ХУДЫЕ И ЯЙЦА; ЯБЛОКО (яблочко) ОТ ЯБЛОНИ (яблоньки) НЕДАЛЕКО ПАДАЕТ (откатывается) (у знач. 'у дзецях паўтараюцца заганы іх бацькоў'). П а р а ў н.: ДОБРАЕ КАРЭННЕ, ДОБРАЕ I НАСЕННЕ. ЯК (калі) ШАНЦУЕ, ТАДЫ' (то) І ХАЛІМОН ТАНЦУЕ Халімон, разм. — Нар.-гутар. форма мужчынскага імя Філімон (п а р а ў н. у руск.: Филимон). Калі складваюцца добрыя, спрыяльныя абставіны, тады добра жывецца кожнаму, здзяйсняецца тое, аб чым раней нават і не марыў. Гаворыцца (часцей жартам), калі каго-н. наведвае. тчакапае іичасцс, або калі каму-н. заўсёОьі спадарожнічас ўдача. Не першына: калі шанцуе, то і Халімон танцуе, а іншаму — куды ні кінь, усюды клін. Вось гзткія кліны скрозь спатыкаў на сваім жыцці Юрка Сухавей. Вёска вялікая, зямля ўдалася, усе жывуць дастатна, багата, адзін Юрка канец з канцом чуць-чуць звяжа (Ядвігін Ш. Шчаслівая). Галагуцкі певень доўга хварэў, але ткі жыве на радасць. Як гэта кажуць: як шанцуе, тады і Халімон танцуе... (3. Бядуля. Летапісцы). [Навум:] — Відна, ужо ты мяне не мінеш. Яно кажуць: калі шанцуе, то і Хгілімон танцуе. Пойдзем
6 👁