бістых якасцях, паводзінах падобны на другого (звычайна жонка на свайго мужа). Сёмка Халімона Бурага на вечарынцы гэтак галаву пабіў, што праз тры дні паехаў да Абрама на піва; і бацька яго гэткі самы рызыкант быў: які чорт Хомка — такая яго жонка (3. Бядуля. Летапісцы). Адпав. у руск.: КАКОВ АНАНЬЯ, ТАКОВА У НЕГО И МАЛАНЬЯ; МУЖ И (да) Ж ЕНА - ОДНА САТАНА (у знач. 'муж і жонка вельмі падобныя адзін на аднаго па сваіх асабістых якасцях, стаўленні да жыцця і пад.'). П а р а ў н.: МУЖ I ЖОНКА - НАЙЛЕПШАЯ СПОЛКА. ЯКОЕ КАРЭННЕ, ТАКОЕ I НАСЕННЕ Карэнне, насенне - гл. ДОБРАЕ КАРЭННЕ, ДОБРАЕ I НАСЕННЕ. Усё, што ад нечага паходзіць, вельмі на яго падобнае. а) Гаворыцца, калі ў каго-н. выяўляецца шмат огульного з яго бацькамі. "Якое карэнне, такое і насенне", — кажуць у народзе. Хаменкаў сын пазбіраў усе бацькавы кропелькі. "Мікола здаваўся іншым за бацьку толькі раней, да вяселля". Так, адным сказам аўтар выстаўляе яго на паказ (У. Юрэвіч. Пошукі вобраза — пошукі слова). Адпав. у руск.: КТО ОТ КОГО, ТОТ И В ТОГО; ПО МАТЕРИ ДОЧКА ПОШЛА; ЯБЛОКО (яблочко) ОТ ЯБЛОНИ (яблоньки) НЕДАЛЕКО ПАДАЕТ (откатывается) (у знач. 'дзеці звычайна вельмі падобныя на сваіх бацькоў'). б) Гаворыцца (часцей з неадабрэннем), калі традыцыі, якасці (звычайна адмоўныя) старэйшых пакаленняў слепа пераймаюцца моладдзю. Загаварылі, зашумелі ўсе. Грамчэй за ўсіх крычаў Якаў Кавалік. Нават нельга было ўлавіць, што ён намагаўся ска
5 👁