ЯК ДБАЕШ, ТАК І МАЕШ Дбаць, незак — Тут: праяўляць клопаты аб кім-, чым-н. Народныя ўяўленні аб працы і працавітасці гл. ЗРАННЯ РОСНА, У ПОЎДЗЕНЬ МЛОСНА, А ЎВЕЧАР КАМАРЫ - УСЁ НЕ ДА ПАРЫ. Плён усякай працы залежыць ад руплівасці таго, хто яе выконвае. Таворыцца, калі чыя-н. праца параўноўваецца з яе вынікамі або калі ацэньваецца чыя-н. працавітасць. Дырэктар сустрэў мяне строга. — Што вы, дарагі мой, надумалі? Я сваім вачам не веру, — ткнуў ён пальцам у разгорнуты класны журнал.— Лілі двойку? I ў вас паднялася рука... — А што было рабіць? Як дбаєш, так і маєш, кажа народная прымаўка (А. Пальчэўскі. Татава спіна). Адпав. у руск.: БЕЗ ЗАБОТЫ И РЕПУ НЕ ВЫРАСТИШЬ; ДОХОД НЕ ЖИВЁТ БЕЗ ХЛОПОТ; КАК ПОРАБОТАЕШЬ, ТАК И ПОЕШЬ; ПО РАБОТЕ И ПЛАТА; ПО ТРУДУ И ЧЕСТЬ; РАБОТАЙ ДО ПОТУ, ПОЕШ Ь ХЛЕБА В ОХОТУ; ЧТО ПОТОПАЕШЬ, ТО И ПОЛОПАЕШЬ. П а р а ў н.: РУПНАЯ (руплівая) ПЧАЛА ЎМЕЕ Ў СОТЫ МЁД САБРАЦЬ І З ГОРКІХ КВЕТАК (М. Багдановіч). які' ЧОРТ ХОМКА - ТАКАЯ ЯГО' ЖОНКА Чорт, -а, м. Разм. Леран,— Пра каго-н. вельмі спрытнага, дужага, смєлага і пад. Хомка, Хама, разм. — Нар.-гутар. форма мужчынскага імя Фама (п а р а ў н. у руск.: Фома). Жонка, якая ва ўсім падтрымлівае свайго мужа, звычайна вартая яго самога (і наадварот). Гаворыцца (часцей з неадабрэннем), калі хто-н. адзін з тьіх, хто непарыўна звязаны сумеснымі ўмовамі жыцця, па сваіх аса
5 👁