прымаўка: што каму рупіць, той тое і жупіць (Я.Скрыган. Дакументальная рэвізія). Адпав. у руск.: ГОЛОДНОЙ КУМЕ ВСЁ ХЛЕБ НА УМЕ; ГОЛОДНОЙ КУРИЦЕ ВСЁ ПРОСО СНИТСЯ; КТО О ЧЁМ, А МОНАХ О БОГОМОЛЬЦАХ; ЧТО У КОГО БОЛИТ, ТОТ О ТОМ И ГОВОРИТ. ШТО НЕ УДАЛОСЯ ЦЯПЕР, ТОЕ ЎДАСЦА Ў ЧАЦВЕР Гл. КАЛІ НЕ МАЮ ЦЯПЕР, ДЫ К БУДУ МЕЦЬ У ЧАЦВЕР. ШЭПТЫ ХАТУ ЗВОДЗЯЦЬ Шэпты, толысі мн.— Тут: таемныя размовы, сакрэты. Хата, -ы, ж.— Тут: асобная сям'я. Зводзіць, незак. да звесці, зак. Перан.— Падбухторваць да сваркі, спрэчкі, бойкі. Таемныя размовы, якія вядуцца з нядобрымі намерамі, становяцца прычынай сварак і звадак. Гаворыцца (часцей з неадабрэннем або жартам), калі хто-н. сакрэтнічае, перашэптваецца. З таго дня дзядзя Саша стаў усё часцей заходзіць да Юстына. Івацэвічыха звярнула на гэта увагу, сказала мужчинам: — Ці то вы што задумваеце, ці рабіць вам няма чаго — усё шэпты ды сакрэты... Шэпты хату зводзяць,— Дык то ж хату, а хіба гэта хата, будка нейкая сабачая,— усміхнуўся Юстын (Я. Рамановіч. Камароўскія мы...). Свякроў не любіла, калі мы перашэптваемся, усё казала: "Шэпты хату зводзяць" (Л. Марушка. Сутыкненне). [Радаслаў:] — Я чую, што вы тут занадта гучна загаварылі. [Загорскі:] — А нашто шаптаць, шэпты хату зводзяць, як гаворыцца (В. Адамчык. Чорны цмок, або Яблык Спакусы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя, тэта
6 👁