Старонка 156
◀ / 266 ▶
пытае ў яго: — А што, панічу, не сцюдзёна цяпер? — О, не! Цяпер цёпла.— А можа, паніч есці хоча? — О, і дужа хачу.— А што, панічу: што кажух, то не вата, а што капуста, то не гарбата (К. Каганец. Што кажух, то не вата). Адпав. у руск.: КОЗЬИ КРУГЛЯШИ — НЕ ОРЕХИ, МЫШИНЫЙ СОР — НЕ ПЕРЧИК. б) Гаворыцца (часцей жартам), калі хто-н. аддае перавагу традыцыйным народным стравам перад іншымі або калі да стала падаецца капуста. [Заціруха:] — Спакойна. Без панікі. (Абводзіць поглядам кухню, бачыць капусту.) Згатуем капусту! Кіслую капусту! Вельмі карысная страва. У ёй шмат вітамінаў, і яна вельмі пажыўная. Нават прыказка такая ёсць: "Што кажух, то не вата, што капуста, то не гарбата!" (В. Зуб. Злавацца не трэба). Адпав. у руск.: ЩИ ДА КАША — ПИЩА НАША. ШТО КАМУ РУПІЦЬ, ТОЙ ТОЕ І ЖУПІЦЬ Рупіць, незак.— Тут: турбаваць, хваляваць, не даваць спакою. Жупіць, незак. Дыял.— Гаварыць; расказваць. Чалавек заўжды гаворыць аб тым, што яго хвалюе. Гаворыцца (нярэдка жартам), калі хто-н. у размове ўвесь час звяртаецца да адной і той жа тэмы. Мне прыгадалася, як у самым пачатку мяне хвалявалі дачыненні дырэктара і галоўбуха. Мне тады здаліся яны вельмі лагодныя. А вядома ж, што ў большасці выпадкаў яны бываюць, наадварот, — напружаныя. Мне захацелася гэта праверыць. Я ведаў, што пры першым зручным выпадку дырэктар абавязкова скажа: ат, справы не важныя — бухгалтар у мяне не надта складны. Як кажа народная
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 266 ▶