ШТО КАЖУХ, ТО НЕ ВАТА, А ШТО КАПУСТА, ТО НЕ ГАРБАТА Кажух — зімовае мужчынскае і жаночае адзенне, доўгая вопратка, якую раней шылі звычайна з нядубленых, а зараз — вырабленых аўчын. У зімовы час кажух больш надзейны за адзенне, якое падбіваєцца ватай і не вельмі доўга і добра ўтрымлівае цяпло, хоць і з'яуляецца больш прыгожым вырабам. Вата, -ы, ж. Ужыв. у прык. Перам— Цёплае зімовае адзенне на ваце. Капуста — тут: вараная страва з аднайменнай агародняй расліны. Капуста (капуснік) — традыцыйная ежа беларускага селяніна, неад'емны прадукт яго харчавання. Варыцца з дробна пакрышанай капусты, дадаюцца прыправы і бульба (гл. КАМУ ПА КАМУ, А КАМУ ДВА КАМЫ). Гатуюць з мясам або заскварваюць. Даўней у капусту дадавалі муку (рабілі заколоту"), каб менш спажываць хлеба, якога заўжды не хапала (гл. ЧАЛАВЕК ЕСЦЬ ХЛЕБ ТРАЯКІ: ЧОРНЫ, БЕЛЫ І НІЯКІ). Увесь асенне-зімовы сезон сялянскі абед не абыходзіўся без вэдкіх (першых) страў з гэтай гародніны, якая і дала ім назву капуста" ( п а р а ў н. у руск.: щи). У сваю чаргу, чай (гарбату) на беларускай вёсцы мала ўжывалі, найбольш пашыраным пітвом быў квас. Да таго ж капуста з'яўляецца больш каларыйнай, пажыўнай ежай, чым чай. Гарбата, -и, ж. Уст,— Чай. Адно адрозніваецца ад другога па ступені сваёй карыснасці, вартасці. а) Гаворыцца, калі што-н. грунтоўнае, надзейнае па сваіх якасцях (звымайна ў використанні) параўноўваецца з нечым вытанчаным, нетрывалым. Праехалі яшчэ вярсты са дзве, бачыць гаспадар, што паніча сталі дрыжыкі прабіраць, і пытае: — А можа, кажух, паніч, надзенєш? — А добра, бо штось халаднавата.— Даў яму кажуха апрануць, і едуць далей. Ужо і да двара блізка, ажно бачыць гаспадар, што паніч неяк бледнаваты, дык
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяуляецца, зяўляецца, неадемны
12 👁