ЧЫМ ЗА МОРАМ ВІНО ПЩЬ, ЛЕПШ (лепей) 3 НЁМАНА (у Нёмане) ВАДЗІЦУ За морам, часцей у адз. Акал. Нар.-паэт — Вельмі далёка, на чужыне; невядома дзе. Нёман — адна з буйнейшых рэк Беларусі. Пачынаецца пад назван Нёманец на Стаўоцоўскай раўніне. Цячэ ў Мінскай і Гродзенскай абласцях. Мае шмат прытокаў, судаходны (320 км з 459 км у межах Беларусі). З X ст. па болыиай частцы Панямоння жылі славяне. Большая частка Верхняга Панямоння з XI ст. у складзе Кіеўскай Русі, а з першай паловы XIII ст. у Вялікім Княстве Літоўскім. Як для рускіх Волга — сімвал рускай зямлі, так для беларусаў Нёман — увасабленне роднай краіны. Ніякія прывабнасці жыцця на чужыне не вартмя шчасця жыць на роднай старонцы, як бы тут ні было цяжка. Гаворыцца, калі жыццё на Радзіме параўноўваецца з жыццём удалечині ад яе, адзначаецца існаванне непарыўнай духоўнай сувязі чалавека з яго Радзімай. Але чаму так цягне да сябе бацькоўскі кут? I чым далей і даўжэй чалавек ад яго, тым мацней. Таму што на чужой старонцы не так свеціць і сонца? Ці таму, што прымаўка не дає спакою: "Чым за морам віно піць, лепш з Нёмана вадзіцу"? Якая яна смачная, тая вадзіца! Як добра сасне шумець у сваім бары! (М. Тычына. Свет — наш дом). Гаварыў жа я табе, што гарадскія булкі прыядуцца скора. Дык не, не паверыла, нават слязу пусціла, што не ўбачымся болей...— А нягож... Чым за морам віно піць, лепей у Нёмане вадзіцу... (У. Галубовіч. Кувала зязюлька). Адпав. у руск.: ЗА МОРЕМ ВЕСЕЛЬЕ — ДА ЧУЖОЕ, А У НАС ГОРЕ - ДА СВОЁ; СМЕРТЬ В КРАЮ РОДНОМ М ИЛЕЙ, ЧЕМ СЛАВА НА ЧУЖБИНЕ (А. Майков). П а р а ў н.: КАЛОК СВОЙ МІЛЕЙШ Ы, ЯК ЧУЖЫЯ КЛЯМКІ (Ф. Багушэвіч
Дадатковыя словы
стаўбцоўскай
5 👁