ныя, і нашы дарогі скірованы ў процілеглыя канцы. Ды хто ведае? Жыццё не стаіць на адным месцы. Адно толькі магу сказаць: па дарозе князёў мяшчэрскіх, дубровіных і гамзеяў гамзеевічаў я не пайду! — Гэта твая справа. Чалавек есць хлеб траякі: белы, чорны і ніякі. — Лабановіч усміхнуўся.—Мне здаецца, што ты любіш больш за ўсё белы хлеб (Я. Колас. На ростанях). Адпав. у руск.: БЫВАЕТ ДОБРО, ДА НЕ ВСЯКОМУ РАВНО; КОМУ ЧИН, КОМУ БЛИН, А КОМУ И КЛИН. ЧАТЫРЫ ВОЮ МАЕ, ДЫ ТРАСЦУ БАЧЫЦЬ Чатыры вокі мець. Разм — Тут: насіць акуляры. Трасца, -ы, ж. Разм. Перан,— Ужыв. з адмоўным ад цен нем: нічога не атрымаецца, не выйдзе і пад. Трасцу бачыць х т о. Разм,— Хто-н. не бачыць, не разумев чаго-н. Нават і той, хто павінен бачыць больш за іншых, можа не ўбачыць таго, што відавочна. Таворыцца (часцей з асуджэннем або з іроніяй), калі хто-н. (звычайна ў акулярах) ніяк не можа нешта ўбачыць, зразумець. [Лютынскі (з пагрозай):] — Супакойся! Пагаворым з табою пасля. (Да Сапляка.) Даю табе тры дні тэрміну. [Сапляк:] — Не здужаю, таварыш. [Лютынскі:] — Не здасі, судзіць буду. [Сапляк:] — Не ўступіце, то што ж рабіць? Хоць сам пагаладаю... У людзей пазычу... (Лютынскі і старшьіня выходзяцъ.) [Алесь (зрывае шапку і кідае на падлогу):] — Халера на вас з вашай работай! (Да Зосі.) Ці чула ты гэта? [Зося:] — Чатыры вокі мае, ды трасцу бачыць... (К. Крапіва. Канец дружбы). Адпав. у руск.: ГЛАЗА ПО ЛОЖКЕ, А НЕ ВИДЯТ НИ КРОШ КИ; ЗА ОЧКАМИ СВЕТА БОЖЬЕГО НЕ ВИДИТ; И ЗРЯЧИЙ ГЛАЗ, ДА НЕ ВИДИТ НАС
7 👁