Ён мае мноства гатункаў, што звязана з гатункам і якасцю збожжа, памолам, наяўнасцю дадатковых кампанентаў. Звычайна на стале беларускага селяніна быў хлеб з ачышчанага і перавеянага збожжа. Муку з ачышчанага жыта часта прапускалі праз рэшата. Выпечаны з такой мукі хлеб называлі па-рознаму: сітны, какоры, пірог, чысцяк. Яго выпякалі на святы, а часам і ў буднія дні — у больш заможнага сялянства. Яго бралі з сабой у дарогу, калі ехалі на кірмаш (гл. ПАСПЕЕШ З КОЗАМІ НА ТОРГ), ішлі ў царкву, падносілі як дар дарагім гасдям, маладым, выкарыстоўвалі ў аграрных абрадах. У гады недароду і ліхалеццяў у хлеб апрача мякіны (скрышанай аўсянай, ячнай, аржаной саломы) ішла і лебяда, лісце бабоўніку, ліпы, кветкі канюшыны (гл. КАНЮШЫНА — КАНЮ СІЛА). Але лічылася, што лепш мець такі хлеб, чым не мець ніякага: "не бяда, калі ў хлебе лебяда, бяда, калі хлеба няма". Хлеб пяклі адзін — два разы ў тыдзень, звычайна выпякалі пяць — восем боханаў. Выпяканне хлеба ў традыцыйных уяўленнях беларусаў лічылася сакральным дзействам, з якім звязвалася мноства правіл, норм, павер'яў. Будучы сімвалам матэрыяльнага дабрабыту, хлеб асэнсоўваўся як Дарунак Божы, што вымагала амаль рэлігійных адносін да яго. Хлеб — аснова і сэнс жыцця селяніна, аб ім увесь яго клопат, увесь непакой. Таму менавіта пра хлеб згадваецца ў шматлікіх народных прыказках, дзе вобразна асэнсоўваецца сацыяльная няроўнасць паміж людзьмі. Ніякі, адм. займ,— Тут: ніводны; ні той, ні другі. П а р а ў н. з фразеал. "есці хлеб траякі: белы, чорны і ніякі". Разм — Жыць у розных матэрыяльных умовах. Паміж людзьмі не існує роўнасці па іх матэрыяльным і сацыяльным становішчы ў жыцці. Гаворыцца, калі гпрэба падкрэсліць істотную розніцу паміж людзьмі. — Даволі я наслухаўся ўсякіх агітатараў і начытаўся розных пракламацый, дык ты мне такіх песень не спявай,— перапыніў Андрэя Балоціч. Лабановіч паглядзеў на яго, памаўчаў. А потым ціха прамовіў: — Прабач! Песні ў нас роз
Дадатковыя словы
паверяў
6 👁