ЦІ ПАМЁР ГАЎРЫЛА, ЦІ ЯГО СКУЛА ЗАДАВІЛА Гаўрыла — мужчынскае імя (п а р а ў н. у руск.: Гаврила). Скула, ж.— тут: гнойны нарыў, фурункул. Задавіць, зак., к а г о, ш т о. Разм.— Тут: тое што і задушыць, зак. Цяжкія сацыяльна бытавыя і дрэнныя санітарна-гігіенічныя ўмовы жыцця беларускай вёскі XVIII — пачатку XX ст., адсутнасць пашыранай кваліфікаванай медыдынскай дапамогі спрыялі распаўсюджанню сярод сялян Беларусі такіх захворванняў, як рэўматызм, малярыя, гнойныя нарывы, туберкулёз (народныя назвы раматус", трасца", ліхаманка", скула", каўтун", сухоты"). Іх з'яўленню спрыялі яшчэ і прыроднакліматычныя ўмовы — наяўнасць шматлікіх гнілых балот са стаячай вадой (гл. ГАЛОТА ХОЦЬ У БАЛОТА), пастаянная вільготнасць у паветры (асабліва ў памяшканнях) і інш. Распаўсюджанымі былі і эпідэмічныя захворванні (чума, халера, чорная воспа). Не заўжды маючы магчымасць атрымаць дзейсную медыцынскую дапамогу, сяляне лячыліся народнымі сродкамі, нярэдка звярталіся да знахараў, шаптуноў. Апошняе звычайна мала дапамагала, таму сярод сялянскага насельніцтва была пашырана смяротнасць нават ад такіх лёгкіх захворванняў, як скула. Няма істотнай розніцы паміж тымі з'явамі, якія заканчваюцца аднолькава. Гаворыцца (нярэдка жартам або з іроніяй), калі хто-н. не. бачыць паміж чым-н. ніякай розніцы. — Калі нас будуць судзіць, дык будуць і дапытвацъ,— заўважыў практычны Уладзік. — А таму нам трэба дагаварыцца загадзя, як трымацца на допыце, што казаць, а пра што маўчаць або адмаўляць зусім, каб не было супярэчлівых паказанняў. — Табе трэба адвакатам быць,— пахваліў Уладзіка Янка Тукала.. - Складна гаворыш,— сказаў Іван Тадорык.— А можа, да гэТага і не дойдзе, а калі дойдзе, дык сапраўды ў цябе неблагая думка. I ведаеце, хлопцы, што? Мы вельмі зрабілі добра, што паправілі "змагацца з царскім ладам" на "змагацца з царскім рэжы
Дадатковыя словы
зявамі, зяўленню
9 👁