абносяцъ валам ці мураванай сцяной. Крыж або камень з выявай крыжа служыць мемарыяльным знакам. Сваякі і блізкія нябожчыкаў даглядаюць магілы, абкладваюць іх дзёрнам, садзяць дрэвы, кветкі. З цягам часу на месцы могілак вырастав невялікі лісцевы лес. На памінкі, радаўніцу, Дзяды (гл. НЕ ЗАЎСЯГДЫ ЯДЫ, ЯК НА ДЗЯДЫ, А ПРАЦЫ, ЯК У НЯДЗЕЛЮ) прыходзяць на могілкі, каб адцаць даніну павагі і ўшанаваць памяць памерлых продкаў. У поглядах на смерць беларускі народ у сваіх прыказках і прымаўках з уласцівым яму матэрыялістычным падыходам да натуральных з'яў падкрэслівае яе немінучасць, разумение таго, што усё на свеце мае свой пачатак і свой канец, нават жартує над гэтым. Дарэмна спадзявацца абмінуць тое, што непазбежна павінна здарыцца. Гаворыцца (часцей з іроніяй), калі хто-н. занадта самаўпэўнены ў тым, што яму ўдасца заўждьі пазбягацъ непрыемнасцей. Ёсць на свеце праўда і справядлівасць — перамога будзе за імі. Рэвалюцыйны рух не спыняецца. Да нас далятаюць, і штораз грамчэй, галасы змагароў-рэвалюцыянераў з падполля, з цёмных руднікоў сібірскай катаргі, ад людзей, змушаных пакінуць сваю радзіму, але не парываючых з ёй святой сувязі. Усё мацней разносіць па зямлі голас волі, заклік да барацьбы з царскім самаўладствам. Гэты голас гаворыць нам: Гарапашнікі! Пралетарыі усіх краін, яднайцеся! Гуртуйце сілы! Сіла ж нашай злучанасці — усе за аднаго і адзін за ўсіх! Цешыцца царскае самаўладства, што прыдушыла рэвалюцыю. Мы ж напомнім яму: цешыўся старац, што перажыў марац, ажно ў маю нясуцъ яго да гаю. Няхай жыве і не заціхае барацьба за шчасце працоўных людзей! (Я. Колас. На ростанях). Адпав. у руск.: КАК НЕ ВЕРТИСЬ, А ПОМИРАТЬ ЛОЖИСЬ; ОТ СМЕРТИ НЕ ПОСТОРОНИШ ЬСЯ; ОТ СМЕРТИ НИ КРЕСТОМ, НИ ПЕРСТОМ НЕ УБЕРЕЖЁШЬСЯ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяў
10 👁