Таццяна падыходзіць да яго і таємна, па-змоўніцку кратае яго за рукаў,— Чуєце, дзядзька Ахрэм, а баіцца ён, га? Дужа баіцца? — Кхе... кхе... Баіцца... Дужа баіцца...— Таццяна смяецца, здаволеная, і, цёпла зазіраючы ў твар Галілею, гаворыць ласкава, нібы суцяшаючы: — Хто баіцца, той сам сабе прысуд дає... Ведаеце, дзядзька, як кажуць: хто парася ўкраў, у таго ўвушшу пішчыць (М. Зарэцкі. Вязьмо). [Зіначка:] — Ой, цёця Каця! Я не ведала, што вы такая злая: [Цёця Каця:] — Якая ж тут злосць, таварыш Зёлкіна. Я ж праўду кажу: вы сакратар, а ён дырэкгар, дык як жа вы без яго можаце абысціся альбо ён без вас? [Зіначка (адыходзячы ў пакой, жартаўліва грозіць пальцам):] — Ладна, ладна, яхідная жанчына, я вам гэта прыпомню! [Цёця Каця (адна):] — Хто парасё ўкраў, у таго ў вушах пішчыць. Я і не думала ёй шпільку падпускаць (К. Крапіва. Хто смяецца апошнім). Адпав. у руск.: БОГ ШЕЛЬМУ (плута) МЕТИТ; ЗНАЕТ (чует) КОШКА, ЧЬЁ МЯСО СЪЕЛА; НА ВОРЕ ШАПКА ГОРИТ; У ВОРА ЗАЯЧЬЕ СЕРДЦЕ: И СПИТ И БОИТСЯ. ЦАЦАНКІ-АБЯЦАНКІ, А ДУРНОМУ РАДАСЦЬ Гл. АБЯ Ц АН КА- ЦАЦ АН КА, А ДУРНЮ РАДАСЦЬ. ЦЕШЫЦЦА СТАРАЦ, ШТО ПЕРАЖЫУ МАРАЦ, АЖНО' Ў МАЮ НЯСУЦЬ ЯГО'ДА ГАЮ Цешыцца незак., к і м, чы м. — Тут: радавацца чаму-н. Старац, -рца, м. Паэтыч.— Стары чалавек. Перажыць, зак., к а г о, ш т о. Разм.— Праіснаваць, прабыць, захавацца даўжэй за каго-, што-н. Марац, -а, м. Дыял.— Сакавік, трэці месяц года, першы веснавы месяц (п а р а ў н. у руск.: март). Ажно, злучн. Разм.— Тое, што і аж, злучн. Гай — невялікі лес, звычайна лісцевы; дуброва. Да гаю (панесці) к а г о. Ужыв. у прык.— Тут: пахаваць на могілках. Тэрыторыю пад могілкі на Беларусі звычайна выбіраюць недалёка ад вёсак на сухіх пагорках ці пакатых схілах. Часам іх
Дадатковыя словы
ягода
8 👁