ХТО ДУЖШЫ, ТОЙ І ПРУТШЫ Дужшы. Дыял — Тое, што і дужэйшы, выш. ст. да прым. дужы.— Тут: значнай фізічнай сілы. Прутшы, выш. ст. да прым. пруткі. Д ы ял— Тут: моцны; такі, якога не эдолееш. Чыя сіла, таго і права. Таворыцца, калі, хто-н. вымушаны падпарадкоўвацца чыйму-н. уціску, хоць праўда застаецца на яго баку. Ён ус-ё бліжэй трымацца пачаў Вінцэнтавага сына. А той таксама штосьці трымаў у галаве сваей, часамі даходжваючы туды, дзе ля лесу бялелі новыя калгасаўскія будынкі. Там, у старэйшага свайго брата, цяперашняга калгасаўца, ён гаварыў і пра нейкае парабкоўства ў кагосьці з калгасаўцаў, і пра нейкую паншчьтну, якая нєйкім робіцца. Старэйшы брат усміхаўся з гэтага, але нарэшце дадаваў сваю думку пра гэта ўсё: — Хто дужіііы, той і прутшы. — Вось гэта і я кажу (К. Чорны. Лявон Бушмар). Адпав. у руск.: КТО КОГО СМОЖЕТ, ТОТ ТОГО И ГЛОЖЕТ; КТО КОГО СОГНЁТ, ТОТ ТОГО И БЬЁТ; КТО СИЛЬНЕЕ, ТОТ И ПРАВЕЕ; У СИЛЬНОГО ВСЕГДА БЕССИЛЬНЫЙ ВИНОВАТ (И. Крылов). ХТО КАГО ЛЮБІЦЬ, ТОЙ ТАГО І ЧУБІЦЬ Чубіць, незак., к а г о. Разм.— Тузаць каго-н. за валасы; біць, лупцаваць. 3 тым, каго кахаюць, звычайиа абыходзяцца без цырымоній, асабліва калі чым-н. з яго боку не задаволены. Таворыцца (нярэдка жартам), калі хто-н. пачынае сварыцца, зняважліва паводзіць сябе і пад. з тым, каго на самай справе кахае або да каго проста неабыякава ставіцца. [Юлія:] — За гарэлку дзякуй, я не п'ю, а любіць не магу. [Наум:] — Дзельна! Шчыра сказггна! Як звязана. Да хто б
5 👁