ХТО ДБАЕ (працуе), ТОЙ І МАЕ Гэтае народнае выслоўе — скарочаны варыянт прымаўкі "вось на свеце як бывае: хто дбає,- той і мае", Дбаць, незак — Тут: старацца (звычайна аб працы). Народныя ўяўленні аб працы і працавітасці гл. ЗРАННЯ РОСНА, У ПОУДЗЕНЬ МЛОСНА, А ЎВЕЧАР К А М А РЬК УСЁ НЕ ДА ПАРЫ. (Гл. таксама РАННІ ЗАЙЧЫК ЗУБКІ ЦЯРЭБІЦЬ, А ПОЗНІ ВОЧКІ ПРАДЗІРАЕ.) Дабрабыт чалавека залежыць ад яго працавітасці. Гаворыцца, калі хто-н. апраўдвае тыя намаганні, якія робяцца дзеля досягнення якой-н. мэты. [Кажамяка:] — От што, чалавеча: дзе заворана і ўорана ў пару, там працадзень ідзе ўгару. А без працы нічога не будзе. [Порхаўка (з кустоў):] — От жа неяк будзем жыць. [Кажамяка:] — Трэба працу любіць, а не ўхіляцца ад яе. Хто дбає, той і мае (І. Гурскі. Свае людзі). Нават пра такія эквіваленты паўнацэннасці чалавечага жыцця, як праца і хлеб, прыказка не хоча гаварыць нешта адназначнае. Для народнай мудрасці і тут адкрыта альтэрнатыва, адзін погляд сцвярджальньг. "Хто працуе, той і має", "На ўраджай не ўпавай, а жыта сей", "Хлеб усяму гаспадар"; другі погляд крытычны: "Дурня работа любіць", "Ад работы коні дохнуць", "Галоднай куме хлеб на ўме" (У. Калеснік. Руплівец у матачніках род нага слова). Адпав. у руск.: БУДЕШЬ ТРУДИТЬСЯ, БУДЕШЬ КОРМИТЬСЯ; ГДЕ РАБОТНО, ТАМ И ГУСТО, А В ЛЕНИВОМ ДОМЕ ПУСТО; ЛЕНЬ ДОБРА НЕ ДЕЛАЕТ, БЕЗ СОЛИ ОБЕДАЕТ; ЛЁЖА НЕ СПРАВИШ Ь ОДЁЖИ; ЛЁЖА ПИЩ И НЕ ДОБУДЕШЬ; СТАНЕШ Ь ЛЕНИТЬСЯ, БУДЕШЬ С СУМОЙ ВОЛОЧИТЬСЯ; У ЛЕНИВОЙ ПРЯХИ И ПРО СЕБЯ НЕТ РУБАХИ. П а р а ў н.:. БАЧАННЕМ НЕ ЗЛОВІШ ЖУРАЎЛЯ
Дадатковыя словы
ўбрана
6 👁