На свеце. Акал. Разм — Тут: сярод людзей. Заўсюды, прысл. Ужыв. у крылатым выразе,— Тое, што і заўсёды, прысл. Рыбалоўства на Беларусі, багатай на малыя і вялікія рэкі і азёры, і да цяперашняга часу застаецца не толькі забавай, але і галіной промыслу. Даўней рыбная лоўля з'яўлялася звичайним заняткам беларускага селяніна, бо была дадатковым сродкам пражытку, хаця і не вельмі надзейным. Рыбалоўства ў розную пару года (зімой, ранняй вясной і летнімі начамі) і рознымі спосабамі патрабавала ўмельства. Кручковымі прыладамі для лоўлі рыбы (звычайна вудамі") карысталіся пераважна рыбаловы-аматары. Невады, тралі, сеткі, пасткі і пад. з'яўляліся прыладамі прамысловай лоўлі рыбы. Рыбалоўны промысел быў распаўсюджаны на Палессі і Паазер'і. Рыбачылі па адным і арцелямі. Былі нават дэлыя вёскі, жыхары якіх жылі толькі з рыбацтва. Іх штодзённае жыццё было цесна звязана з рыбацкімі прыкметамі, павер'ямі і абрадамі. Хаця прамысловае рыбалоўства было шырокавядомым заняткам на Беларусі, аднак людзей, для якіх яно з 'яўлялася асноўнай крыніцай існавання, было мала. Дарэчы, сярод земляробаў лічылася, што рыбацтва, таксама як і паляванне (гл. ЗАБІЛІ ЗАЙЦА, НЕ ЗАБІЛІ, АЛЕ Ж, БРАТ, ГУКУ НАРАБІЛІ. Я. Колас), з'яўляецца заняткам, які не можа забяспечыць сям'ю хлебам, гэта не гаспадары — гаварылі аб рыбаках. Далёка не кожнаму шанцуе ўсё жыццё карыстацца толькі удачным збегам абставін, мець з гэтага сталы пражытак. Таворыцца (нярэдка жартам), калі' xrno-н. у якой-н. справе, (у тым ліку і пры лоўлі рыбы) ці наогул у жыцці болыи разлічвае не. на ўласныя намаганні, не на сваю працу, а на тое, што яму будзе заўсёды шанцаваць, або калі гэтага не здараецца. Раптам сталася нечаканае,— плотка, даволі ўжо высока над вадой, сарвалася з кручка... I ў той жа момант ззаду, над галавой Толі пачуўся го лас: — А што,— "жывуць на свеце людзі з вуды, але не ўсе і не заўсюды". Нічога, браце пісьменнік, не зробіш: і тут бываюць творчыя няўдачы (Я. Брыль. На Быстранцы). Адпав. у руск.: И СЕТЬ ДА ВЕСЛО - ТОЖ РЕМЕСЛО, ДА ОДНО НЕ КОРМИТ
Дадатковыя словы
зяўляецца, зяўлялася, зяўляліся, паазері, паверямі, сямю
4 👁