Таворыцца (часцей з асуджэннем або з іроніяй), калі xmo-н. занадто высока да сябе ставіцца з прычыны толькі лепшага за ІНШЫХ становішча ў жыцці (звычайна матэрыялънага). Шкадавала [Марыля] Саню: яна, бедная, нацярпелася. Толькі й пабачыла свету, як сюды перабралася. Дый хто ёй паможа, калі не матка? А Саня камандавала. Ды яшчэ і пакрыквала: не так зрабіла, не туды ступіла! Аднаго разу, калі дачка стала павучаць яе, маўляў, хто ж гэтак робіць, дзіва што ў вас ніколі парадку не было, Марыля не вытрымала, сказала: — Усякая будзе гаспадыня, калі поўная скрыня (3. Прыгодзіч. Ноч перад нядзеляю). Адпав. у руск.: ВСЯКАЯ РАЗУМНАЯ ЖЕНА, КОЛИ ПОЛОН МЕХ МУКИ И ПШЕНА. ХВАРОБЫ ЛЕЧАЦЬ І АТРУТАМІ Паходзіць з верша Максіма Багдановіча Уступ" (1909), якім пачынаецца нізка вершаў пад назваю "Вольныя думы": Я думы, путамі не скутыя, Тут перад вамі вываджу, А проці ганення кажу: Хваробы лечаць і атрутамі. Дапамагчы пераадолець бяду можа яшчэ большае зло. Таворыцца, калі хто-н. вымушаны або імкнецца скарыстаць нешта небяспечнае, процідзейнічаць чаму-н. дрэннаму тымі ж сродкамі. Адпав. у руск.: КЛИН КЛИНОМ ВЫШИБАЮТ (выбивают); ОТ ЧЕГО ЗАБОЛЕЛ, ТЕМ И ЛЕЧИСЬ; ЧЕМ УШ ИБСЯ, ТЕМ И ЛЕЧИСЬ. ХІЦЕР ЗМІЦЕР, АЛЕ Ї САУКА НЕ ДУРНЫ' Хіцер, кар. ф. прым. хітры. Зміцер, разм. — Нар.-гутар. форма мужчынскага імя Дзмітрый (п а р а ў н. у руск.: Дмитрий). Саўка, разм: — Нар.-гутар. форма мужчынскага імя Савелій (п а р а ў н. у руск.: Савелий
4 👁