Для кожнага чалавека, колькі б моў ён ні ведаў, самай лепшай заўжды будзе родная, на якой гаворыць яго маці, яго народ. Гаворыцца, калі хто-н. услаўляе багацце і прыгажосцъ беларускай мовы, яе значэнне ў жыцці як кожнага белоруса, так і ўсёй нацыі. Лінгвісты таксама пачынаюць разумець, што беларуская мова — гэта скарб таго, што вымерла ў другіх мовах, што, акрамя самастойнай вялікай каштоўнасці, яна — запаведнік, без ведання якога немагчыма славянскае мовазнаўства наогул, немагчыма вывучэнне і разумение іншых славянскіх моў і іхняй гісторыі. Рэлікг? Так, калі хочаце, рэлікт, які перажыў стагоддзі. Але рэлікт, што расце, развіваецда, дыхае, ідзе наперад волатавымі крокамі, які жыве і будзе жыць вечна. Усе пачынаюць болыд і больш разумець гэта. Сама гісторыя ўладна і неабходна штурхає на признание, на па вагу, на захапленне багаццем і прьтж осцю беларускай мовы. I нават тыя, што адышлі ад яе — я разумею найлепшых з іх,— рана ці позна вяртаюцца да звонкага дзе" і густо га чаго". Бо толькі так ім можна сказаць усё (У. Караткевіч. Родная мова). УСЯКАЯ БУДЗЕ ГАСПАДЫНЯ, КАЛІ ПОУНАЯ СКРЫНЯ Гаспадыня, -і, ж. Разм — Ж онка. (У прыказцы зважаєцца на ўменне яе весці гаспадарку.) Скрыня — вялікая чатырохвугольн;ш (звычайна з дошак або плеценая) ёмкасць для захоўвання збожжа, розных памераў, часам — з н є к ііл ь к ім і адсекамі. Часцей за ўсё скрыня ставіцца ў свірне, каморы, радзей у сенцах. У ёй захоўваецца жыта, ячмень, гарох, авёс і іншая збажына. Скрыню звычайна зачыняюць вечкам. Кожны будзе добрым гаспадаром, калі сядзіць на заможная гаспадарцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁