стст. называецца старабеларускай. Яе развіццю спрыяла тое, што ў Вялікім Княстве Літоўскім (у склад якога ў гэты перыяд уваходзілі беларускія землі) старабеларуская мова выконвала функцыі дзяржаўнай мовы. У XVI і першай палове XVII ст. старабеларуская мова дасягнула вышэйшага ўзроўню свайго развіцця, атрымаўшы прымяненне ў найважнейшых галінах грамадскага і культурнага жыцця беларусаў. Занядбанне беларускай мовы, якое пачалося з паступовага і няўхільнага абмежавання яе грамадскіх функцый у XVII—XIX і пачатку XX ст., сулраваджалася частковай, а пазней поўнай стратай беларускімі землямі дзяржаўнасці. Народ жа на роднай мове гаварыў, спяваў песні, складаў казкі, мудрыя загадкі, дасціпныя прыказкі — тварыў вялікую вусную літаратуру, у якой роднае слова ззяла ўсімі колерамі вясёлкі, выказвала думы, жаданні, пачуцці чалавека працы, адлюстроўвала востры розум народа, яго багаты духоўны свет, прыгажосць душы, шматвяковы жыццёвы вопыт. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. з абвяшчэннем Беларускай Народ най Рэспублікі ў 1918 г., потым Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1919 г.), былі заканадаўча вызначаны сацыяльныя рамкі ўжывання беларускай мовы як "пераважнай для зносін паміж дзяржаўнымі прафесійнымі грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі". Аднак у 1930—1980 гг. на Беларусі руская мова, займаючы прывілеяванае, пануючае становішча ў грамадскім жыцці, фактычна выконвала ролю дзяржаўнай мовы. Беларуская мова, выцесненая з грамадскага ўжытку, паступова адыходзіла да той мяжы, за якой пачынаецца нябыт. Але мова — не толькі сродак зносін. Яна — душа народа, аснова яго культуры. Пакуль жыве мова, жыве народ. У мове схаваны "генетычны код" духоўнасці народа, і, авалодваючы моваю, чалавек чытае" сваю гісторыю, разумев продкаў, стварае сённяшнюю рэчаіснасць, крочыць у будучыню. Гонар і абавязак усіх — шанаваць і любіць мову свайго народа, садзейнічаць яе развіццю і росквіту, а таксама паважліва ставіцца да моў іншых народаў. Выхаванню гэтых высакародных якасцей чалавека, асобы і служыць прыняты ў 1990 г. закон, які надаў беларускай мове ў Рэспубліцы Беларусь статус дзяржаўнай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

тэты
7 👁