якія з'яўляюдца зараз агульнаўжывальнымі ў беларускай, рускай, украінскай ці польскай мовах, а ў некаторых випадках трапілі ў беларускую мову шляхам запазычання. Уключэнне ў Слоўнік падобных адзінак апраўдваецца як іх шырокай расп аўс юд жан ас цю, так і тым фактам, што яны набылі ў сучаснай беларускай літаратурнай мове статус яе нацыянальнакультурнага кампанента паводле свайго значення або лексікаграматычнага складу, наприклад: вольналіу — воля , а шалёнаму — поле параўн. з руск. вольному воля, спасённому рай; відаць пана па халявах параўн. з польск. znac рапа ро cho4ewach. Такім чынам, робіцца спроба адлюстраваць (зразумела, што ў пэўнай ступені дакладнасці) адметны ў сучаснай беларускай літаратурнай мове сваёй нацыянальна-культурнай семантыкай пласт моўных афарызмаў. Функцыі Слоўніка як тлумачальнага даведніка і як вучэбнага дапаможніка Слоўнік як даведачнае выданне тлумачальнага характару з'яўляецца лексікаграфічным апісаннем уласна беларускай моўнай афарыстыкі ў яе сучасным стане. У гэтым сэнсе ён амаль нічым не адрозніваецца ад слоўнікаў названага тыпу і можа выкарыстоўвацца ў якасці тлумачальнага даведніка прыказак, прымавак і крылатых выразаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Будучы лінгвакраіназнаўчым дапаможнікам, Слоўнік, акрамя даведачнай, мае яшчэ і навучальную функцыю, якая рэалізуецца, найперш, у асаблівасцях пабудовы слоўнікавых артыкулаў (гл. Як карыстацца Слоунікам), а па-другое, у дадатку да Слоўніка. Слоўнік можа быць выкарыстаны і ў якасці кнігі для чытання. Дзякуючы наяўнасці разнастайнай пазнавальнай інфармацыі, ілюстрацыйнага матэрыялу, Слоўнік павінен з цікавасцю чытацца. Але, як паказвае практыка, дзеля лепшага засваення моўных афарызмаў не трэба знаёміцца больш чым з 8—10 адзінкамі ў тыдзень (1—2 у дзень
Дадатковыя словы
зяўляецца, зяўляюдца
9 👁