Прызначэнне лінгвакраіназнаўчага Слоўніка беларускіх моўных афарызмаў Слоўнік непасрэдна зарыентаваны на практику вывучэння беларускай мовы як з а м е ж н а й. Ён прызначаны выкладчыкам беларускай мовы і тым, хто яе вывучае на развітым або вышэйшым этапе. Слоўнік разлічаны таксама на выкарыстанне ў якасці тлумачальнага даведніка і вучэбнага дапаможніка пры вывучэнні і выкладанні беларускай мовы як н я р о д н а й (другой ва умовах блізкароднаснага руска-беларускага двухмоўя). Кожны з тых, хто вывучае і выкладае беларускую мову, павінен памятаць, што добрае веданне моўных афарызмаў — такая ж неад'емная частка валодання мовай, як і веданне яе лексікі і фразеалогіі. Праца над Слоўнікам была размеркавана паміж аўтарамі наступным чынам. С. Ф. Івановай напісаны лексікаграматычныя каментарыі да слоўнікавых адзінак, частка лінгвакраіназнаўчых каментарыяў (у слоўнікавых артикулах на А — К і на С — X) і супастаўляльная частка Слоўніка. Я. Я. Іваноў напісаў усе астатнія раздзелы слоўнікавых артыкулаў, а таксама падрыхтаваў дадатак да Слоўніка. Уступны артыкул і раздзел "Як карыстацца Слоўнікам" напісаны Я. Я. Івановым. Аўтары шчыра дзякуюць рэцэнзентам Слоўніка за каштоўныя заўвагі і парады. Аўтары карыстаюцца выпадкам выказаць таксама падзяку кандидату філалагічных навук С. I. Даніленку, які першы прачытаў рукапіс Слоўніка і зрабіў шэраг слушных заўваг наконт яго лінгвакраіназнаўчай часткі
Дадатковыя словы
неадемная
8 👁