нават сказ). Наприклад, у прыказцы голад не дзядзіна, з 'ясі і крадзена ўжываецца безэквівалентнае (у рускамоўным дачыненні) слова дзядзіна (г.зн. 'дзядзькава жонка3). I па-трэцяе, моўныя афарызмы адлюстроўваюць беларускую нацыянальную культуру сваімі прататыпамі", паколькі генетычна евабодныя спалучэнні слоў самім сваім з'яўлекнем (і далейшым замацаваннем у маўленні) былі абавязаны пэўным звычаям, традыцыям, своеасаблівасцям побыту і духоўнага свету беларусаў, гістарычным падзеям, што ў розныя часы адбываліся на Беларусі і пад.Глядзі, наприклад, лінгвакраіназнаўчы каментарый да 'прыказак кляні ты пана, пап таўсцее; пра воўка памоўка, а воўк і сам тут, старцу міля не кРУг (У адпаведных слоўнікавых артикулах). Якія моўныя афарызмы ўвайшлі ў Слоўнік Моўныя афарызмы, якія складаюць Слоўнік, адбіраліся паводле двух крытэрыяў. Па-першае, у Слоўнік увайшлі толькі тыя прыказкі, прымаўкі і крылатыя выразы, што ўжываюцца ў сучаснай беларускай літаратурнай моне, Невялікую колькасць з іх складаюць моўныя афарызмы, ужыванне якіх па розкых прычынах абмежаванае, але яны вядомыя амаль кожнаму, для каго беларуская мова з'яўляецца роднай. Гэта перш за ўсё ўстарзлыя прыказкі і прымаўкі. Напрыклад, прыказка рэчкі не пераплыў — няма чаго панчохі сушыць прыводзіцца ў Слоўніку таму, што сустракаецца ў творах класікаў беларускай літаратуры (гэтую прыказку, дарэчы, ужывае Якуб Колас у рамане-трылогіі "На ростанях"). Тое самае тычыцца і некаторых моуиых афарызмаў, ужыванне якіх стылістычна абмежаванае. Напрыклад, крылаты выраз кожны чалавек — гэта цэлы свет (цытата з рамана Кузьмы Чорнага "Пошукі будучыні") ужываецца пераважна ў пісьмова-літаратурнай разнавіднасці беларускай мовы. Па-друтое, у Слоўнік увайшлі толькі 'тыя моўныя афарызмы, якія з'яўляюцца найбольш каштоўнымі з лінгвакраіназнаўчага пункту гледжання. Трэба адзначыць, што ў Слоўніку можна знайсці невялікую колькасць прыказак і прымавак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўлекнем, зяўляецца, зяўляюцца
6 👁