сюджанне ў маўленні накшталт прыказак і прымавак, але ў адрозненне ад апошніх, як правіла, суадносяцца ў свядомасці носьбітаў мовы з іх аўтарам ці з творам, адкуль яны паходзяць, наприклад: асадзі назад (назва верша Якуба Коласа); усё мілагучна для слыху майго: і звонкае "дзе " і густое "чаго " (радкі з верша Пімена Панчанкі "Пад'язджаіочы да ІУІінска,.."); кожны чалавек — гэта цэлы свет (цытата з рамана Кузьмы Чорнага "Пошукі будучыні")Агульнаўжывальныя афарызмы ў адрозненне ад афарызмаў разавага ўжывання вызначаюцца як адзінкі мовы ( м о ў н ы я а ф а р ы з м ы), падобныя па структуры і спосабах функцыянавання да іншых моўных адзінак — слоў і фразеалагізмаў. Разам з гэтым афарызмы адрозніваюцца сваёй уласнай спецыфікай: яны з'яўляюцца знакамі сітуацый або пэўных адносін паміж рэчамі, а не перадаюць толькі адно паняцце, і таму семантычна раўназначныя сказам, а не словам, як фразеалагізмы. Моўныя афарызмы складаюць сістэму ва ўнутранай пабудовс мовы і павінны апісвацца асобна ад слоў і фразеалагізмаў. Беларускія моўныя афарызмы як аб'ект лінгвакраіназнаўства Беларускія прыказкі, прымаўкі і крылатыя выразы маюць несумненную лінгвакраіназнаўчую каштоўнасць. Найперш, яны адлюстроўваюць беларускую нацыянальную культуру як цэласныя моўныя знакі. Напрыклад, як знак сітуацыі беларуская прыказка не заўсягды яды, як на Дзяды, а працы, як у нядзелю мае сэнс 'жыццё не можа складацца толькі з адных свят'. Па-другое, прыказкі, прымаўкі і крылатыя выразы адлюстроўваюць нацыянальную культуру Беларусі адзінкамі сваііго лексіка-семантычнага (і лексіка-граматычнага) складу. Гэта перш за ўсё тычыцца назваў рэалій матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў, жывёльнага і расліннага свету Беларусі, імёнаў людзей і геаграфічных назваў і г.д., што згадваюцца ў моўных афарызмах. Пэўныя словы могуць належацъ да так званай " безэквівалентнай лексікі"— такіх слоў, якія немагчыма супаставіць з якім-небудзь іншамоўным лексічным паняццем (і ў адпаведнасці з гэтым нельта перакласці адным словам — патрабуецца словазлучэнне ці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абект, зяўляюцца, падязджаіочы
12 👁