Па сваёй моўнай прыродзе афарызмы — гэта своеасабліва семантычна, граматычна і прагматычна аформленыя выказванні, не аднатыпныя па сваім паходжанні і функцыянальнастылістычных асаблівасдях. Формай выражэння афарыстычнай думкі служаць выказванні т.зв. абагульненай семантыкі. Яны проціпастаўляюцца кожнаму з іншых, не афарыстычных, выказванняў перш за ўсё па адпаведна абагульнена-абстрактным або канкрэтна-факталагічным характары паведамлення аб пэўнай сувязі паміж тымі ці іншымі прадметамі, з 'явамі і г.д. або аб пэўных іх уласцівасцях, прыкметах. Параўн. кніга ляжыць на стале (вось гэтая, канкрэтная кніга) і кніга вучыць нас жыць (усякая кніга, кніга наогул). Паколькі ў афарыстычных выказваннях паведамляецца не аб асобных, адзінкавых, канкрэтных фактах рэчаіснасці, а аб іх як агульных паняццях, то і згаданыя ў афарызмах пэўныя ўласцівасці, прыкметы тых ці іншых рэалій або сувязі паміж імі набываюць яскрава агульны характар. Усе афарызмы падзяляюцца на афарызмы — літаратурныя (пераважна мастацкія) творы, крылатыя выразы-афарызмы, афарыстычныя прыказкі і прымаўкі, а таксама фразы, якія ствараюцца ў маўленні для абагульненага азначэння тых ці іншых сітуацый жыцця. Афарызмы першага і апошняга тыпу ствараюцца ў маўленні (гэта афарызмы "разавага ўжывання"), друтога і трэцяга — узнаўляюцца, бо з'яўляюцца агульнаўжывальнымі. Менавіта таму прыказкі, прымаўкі і крылатыя выразы прынята лічыць фактам не толькі маўлення, але і мовы. П р ы к а з к а м і называюцца ўстойлівыя народныя выразы, у якіх абагульняецца практычны вопыт народа, яго ацэнка пэўных жыццёвых з'яў і якія адначасова маюць прамы і пераносны (вобразны) сэнс або толькі пераносны, напрыклад: вялікаму каню — вялікі хамут; голодны голодному спагадае, а.як наеўся — вочы заплюшчыў; пазнаюць нашу дачку і ў андарачку. П р ы м а ў к а м і называюцца ўстойлівыя народныя выразы, у якіх дасціпна і трапна абагульняецца пэўная з'ява жыцця і якія не ўжываюцца ў пераносным сэнсе, напрыклад: згуба не загуба; не ўздыхай, чаго няма, то няхащ як дбаєш, так і маєш. К р ы л а т ы я в ы р а зы — гэта вобразныя і бязвобразныя афарыстычныя выслоўі — выказванні грамадскіх дзеячаў, цытаты з мастацкіх твораў і пад., якія набылі шырокае распаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зява, зяў, зяўляюцца
10 👁