лавекам, які вырас у асяроддзі адной нацыянальнай культуры, асноўных фактаў, норм і каштоўнасцей другой нацыянальнай культуры. Лінгвакраіназнаўства як навучальная дысцыпліна мае ўласны спосаб (канал) падачы інфармадыі — пры дапамозе самой мовы і пры яе вывучэнні. Нацыянальна-культурная семантыка мовы найбольш яскрава праяўляецца ў словах, фразеалагізмах і моўных афарызмах. Гэтыя адзінкі мовы непасрэдна адлюстроўваюць пазамоўную рэчаіснасць, і таму маюць цікавасць не толькі як сродак зносін, але яшчэ і як крыніца шматлікіх і разнастайных ведаў аб нацыянальнай гісторыі і культуры. Л і н г в а к р а і н а з н а ў ч ы я с л о ў н і к і прызначаны апісваць нацыянальна-культурную семантыку мовы, перш за ўсё такія яе адзінкі, як словы, фразеалагізмы і моўныя афарызмы. У лінгвакраіназнаўчых слоўніках даецца вучэбнае тлумачэнне гэтых адзінак. Са змястоўнай характарыстыкі слоў, фразеалагізмаў і моўных афарызмаў выбіраюцца звесткі, добра знаёмыя носьбітам мовы, але невядомыя іншаземцу, таму лінгвакраіназнаўчыя слоўнікі і прызначаны перш за ўсё апошнім. Аднак не менш карысныя яны і для тых, хто, напрыклад, жыве ў Беларусі і ведае рускую мову, таму што пераважная большасць рускамоўных жыхароў Беларусі натуральна зарыентавана на рускую культуру і мала знаёмая або зусім не знаёмая з беларускай. Усе не ўласна моўныя звесткі падаюцца ў лінгвакраіназнаўчых слоўніках такім чынам, каб лепш засвоіць мову, таму падобныя слоўнікі з'яўляюцца не энцыклапедычнымі, а філалагічнымі. Слоўнік беларускїх прыказак, прымавак і крылатых выразаў з 'яўляецца першым лінгвакраіназнаўчым слоўнікам беларускай мовы і, спадзяемся, не апошнім. Прыказкі, прымаўкі і крылатыя выразы як моўныя афарызмы Звычайна пад а ф а р ы з м ам разумеецца выслоўе, у якім сцісла, ёміста, абагульнена і разам з тым нярэдка ў стылістычна вытанчанай форме адлюстроўваецца пэўная закончаная думка пераважна філасофскага зместу і агульназначнай тэматыкі
Дадатковыя словы
зяўляюцца
11 👁