Нашым дарагім бацькам БЕЛАРУСКІЯ МОЎНЫЯ АФАРЫЗМЫ I IX АПІСАННЕ Ў ЛІНГВАКРАІНАЗНАЎЧЫМ СЛОЎНІКУ Што такое лінгвакраіназнаўства і лінгвакраіназнаўчыя слоўнікі Асноўнай функцыяй мовы з'яўляецца камунікацыйная,— г.зн. служыць сродкам зносін паміж людзьмі. Разам з гэтым у мове назапашваецца і захоўваецца культурная інфармацыя аб умовах жыцця народа — носьбіта мовы, што складає яе так звануто кумуляцыйную" функцыю. Беларуская мова (як і кожная іншая) вылучаецца сваёй "нацыянальна-культурнай семантыкай"— сукулнасцю значэнняў моўных адзінак (напрыклад, слоў, фразеалагізмаў і г.д.), дзе адлюстравана своеасаблівасць грамадска-эканамічнага ўкладу Беларусі, яе гісторыі, літаратуры і мастацтва, побыту і звычаяў беларусаў, беларускай прыроды і пад. Таму той, хто жадає вывучыць беларускую мову, павінен добра ведаць і яе нацыянальна-культурную семантику. Для гэтага прызначаны асобны накірунак вывучэння і выкладання беларускай мовы — лінгвакраіназнаўчы", які, на жаль, яшчэ недастаткова тэарэтычна і практычна распрацаваны ў беларусістыцы. JIі н г в а к р а і н а з н а ў с т в а — гэта такі падыход да выкладання (І вывучэння) мовы як замежнай (або як няроднай ва ўмовах білінгвізму), калі раскрываецца сувязь моўных адзінак (слоў, фразеалагізмаў, граматычных катэгорый) з культурай, гісторыяй, побытам народа і ажыццяўляецца засвойванне ча
Дадатковыя словы
зяўляецца
9 👁