сябе пагардліва ў адносінах да іншых, занадта выхваляецца (звычайна ў нецвярозым стане). Прысеў наш Яська, закруціўся! Ды як пайшоў, ды як пусціўся! Адкуль і дзе і што бярэцца — 3 дарогі ўсё змяце, здаецца., "..Я хачу паскакаць, Ўсіх на баль пасклікаць. Разгарніся ж, душа! Сцеражыся Тамаша! Бо тады толькі пан, Калі добра я п'ян; Тады весел і рад, І сам чорт мне не брат!.." (Я. Колас. Новая зямля). Адпав. у руск.: ПЬЯНОМУ И МОРЕ ПО КОЛЕНО, А КАК ПРОСПИТСЯ - И ЛУЖА ПО УШИ. ТРАПІЎ (убіўся) У ВАРАНЫ', КАРКАЙ (крычы')ТАК, ЯК ян ы ' Убіцца, зак. Перан. Разм,— Пранікнуць у якое-н. асяроддзе; уцерціся, улезці куды-н. Воран, м. Ужыв. у прык.— Тое, што і груган, м., крумкач, м., — вялікая чорная птушка сямейства крумкачовых, якая жывіцца пераважна падлай. Крумкач, ва ўсведамленні беларусаў, здаўна з 'яўляўся прадвеснікам зла, спадарожнікам ці нават увасабленнем нячыстай сілы. Чорны колер, прыкры, злавесны крык крумкача, яго звычка есці трупнае мяса сімвалізавалі непарыўную сувязь гэтай птушкі з царствам мёртвых, з крывавай бітвай. Наогул крумкач быў сімвалам усяго адмоўнага (нялюдскага), варожага чалавеку. Чалавек звычайна вымушаны прынараўлівацца да жыцця таго асяроддзя, у якім ён апынуўся. Гаворыцца, калі хто-н. апраўдвае прыстасаванства, чые-н. (звычайна адмоўныя) паводзіны, учынкі і пад. — А каб вас з вашым панствам. І ты ўжо, бачыш, шляхціц, пан: дровы на сыне возіш... Ну, убіўся ў вараны — каркай так, як і оны (Я.Брыль. Праведнікі і зладзеі).— Ты сабе як хочаш, а мне абрьщла... Я на такое не наймаўся.— А ты на што спадзяваўся? Дудкі, трапіў у вараны, крычы, як яны (А. Асіпенка. Вогненны азімут
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

крычы')<так, пян
4 👁