доўга, а можа, і нядоўга. — Пятрок паглядзеў на Красуцкага і здагадаўся, што той не хоча гаварыдь пра гэта з Кірылам. Яму гэта было важна, каб самому ведаць, што можна гаварыць, а што не,— Немцы, балахоўцы, белыя палякі, а нашаму ж, рус каму, чалавеку куды брацца? Усюды вешаюць, страляюць, а як гэта можна, каб свая ўласць ды сваіх жа людзей страляла? — Калі вешаюць ды страляюць, то, мабыць, не сваіх, дзядзька Кірыла, — абазваўся зноў Пятрок, зірнуўшы на Красуцкага, як бы пытаючыся, ці добра тое, што ён сказаў. — Сарока сароку бачыць здалёку, то кожны сам добра ведае, куды яму брацца (Я. Скрыган. У Кірылы на хутары). Адпав. у руск.: ВЯЖЕТСЯ ЛЫЧКО С ЛЫЧКОМ, РЕМЕШ ОК С РЕМЕШ КОМ; ЗНАЕТСЯ (чешется) КОНЬ С КОНЁМ, ВОЛ С ВОЛОМ, А СВИНЬЯ С УГЛОМ; КТО КОМУ НУЖЕН, ТОТ С ТЕМ И ДРУЖЕН; КТО НА КОГО ПОХОЖ, ТОТ С ТЕМ И СХОЖ; МАСТЬ К МАСТИ ПОДБИРАЕТСЯ; РЫБАК РЫБАКА ВИДИТ ИЗДАЛЕКА; СВОЙ СВОЕМУ ПОНЕВОЛЕ БРАТ; СВОЙ СВОЕГО ИЩЕТ. СПРОБА НЕ ХВАРОБА Паспрабаваць нешта зрабіць заўжды можна, асабліва калі гэта не пагражае вялікімі непрыемнасцямі. Гаворыцца, калі хто-н. не ўпэўнены, што ўсё атрымаецца, як єн хоча, але паспрабаваць карціць або ў апраўдашіе хоць і няўдалай спробы. — Ды што такое нельга"? Нельга, мой татка, штаны цераз галаву надзець, а ўсё астатняе — абы захацеў. Яму [Скоку] зноў кажуць: — Не прасі, бацька, нельга. Толькі тады сусед згзджаецца. Ён і сам добра разумее, што тут "такое дзела", але ж спроба не хвароба, і разводзіць рукамі: — Нельга дык нельга. Дайце хоць закурыць (І. Сяркоў. Мы — хлопцы жывучыя). Адпав. у руск.: ЗА СПРОС НЕ БЬЮТ В НОС; ПОПЫТКА НЕ ПЫТКА (не шутка), А СПРОС НЕ БЕДА
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁