САРОКА З КОЛА - ДЗЕСЯЦЬ НА КОЛ Сарока на Беларусі шматлікі, звычайна аселы від (толькі зімой вандруе невялікімі чародамі). Вельмі асцярожная і кемлівая птушка. У прыказцы згадваецца ўласцівая сарокам вёрткасць, немагчьімасць доуга трымадца на адным месцы. (Гл. таксама САРОКА САРОКУ БАЧЫЦЬ ЗДАЛЕКУ.) Кол, кала, м — Тут: усякая доўгая палка, што стаіць старчма. Тое, што і БАРОНА З КУСТА, А ПЯЦЬ НА КУСТ. Панкрат Малюжыч, ідучы, раздумваў — ці сама павінна Маня клапаціцца пра назначэнне на новую пасаду, ці яму распачаць гэты клопат. Думаючы пра гэта, ён нёс у сабе непрыемны асадак ад усяго: змучанасць ад бяссоннае ночы, утомленасць на паравіку, непрыемная вестка на глухой станцыі, разам з тым скептычная заувага самога да сябе наконт парадку рэчаў — "сарока з кола — дзесяць на кол", разам жа з гэтым адчуванне, што зневажаецца такім меркаваннем з прыслоўем гэтым беспрацоўная Маня Ірмалевічанка, якой ён жа сам думає дапамагчы застацца працаваць у апусцелай школе (К. Чорны. Сястра). САРОКА САРОКУ БАЧЫЦЬ ЗДАЛЁКУ Сарока - гл. САРОКА 3 КОЛА - ДЗЕСЯЦЬ НА КОЛ. У народнай міфалогіі беларусаў сарока лічыцца птушкай Д 'ябла, наогул сімвалізуе нячыстую сілу. Падобныя па свайму складу думак, спосабу жыцця і пад. людзі адразу распазнаюць адзін аднаго. Гаворыцца (часцей з неадабрэннем), калі паміж кім-н. (хто звычайна вылучаецца сваімі адмоўнымі якасцямі) хутка знаходзіцца поўнае паразуменне. — Вы скажэце, хлопцы,— нарэшце сказаў ён [Кірыла],— скажэце вы мне, хлопцы, то што гэта і папраўдзе ў нас гэтая панская ўласць абсталюецца? Надоўга яна? — Хто ж яго ведае, дзядька Кірыла, — адказаў Красуцкі. — Можа
Дадатковыя словы
тэты
6 👁