ПОЙМАВ ЯСНОГО СОКОЛА, РАНО ПЕРЬЯ ЩИПАТЬ; НЕ УБИВ МЕДВЕДЯ, ШКУРЫ НЕ ПРОДАЮТ; НЕ ХВАЛЬНА ПОХВАЛА ДО ДЕЛА; СНЕСИ ЯЙЦО, А ПОТОМ КУДАХТАЙ; ХВАЛИ УТРО ВЕЧЕРОМ; ЦЫПЛЯТ ПО ОСЕНИ СЧИТАЮТ. САМ НЕ ГАМ I ДРУГОМУ НЕ ДАМ Гам, выкл., часта ужыв. з паутарэннем: гам-гам!". Разм — Гукапераймагаьнае слова, якое мае знач. есці'. Другі - гл. АДНАМУ ГУСТА, А ДРУГОМУ ПУСТА. У прыказцы, паводле народнай маралі, асуджаюцца прагнасць, скнарлівасць і іншыя адмоўныя якасці чалавека. Хоць і не снатрэбіцца сабе ніколі што-н., але ж і іншьш яго шкада адцаць. Гаворыцца (часцей з асуджэннем), капі хто-н. праяўляе скупасць, безгаспадарчасць, наогул неразумнасць, з-за якіх марна траціцца тое, што магло быць каму-н. карысным. А пасля неяк пан абводзіў з каморнікам свае межы і тут ужо як мае быцъ далучыў да сябе гэты куток. Паставілі капец, і цяпер ужо ніхто сюды не меў права паткнуцца. Так ён і марнеў, гэты кавалак, без карысці, нават жывёлу на ім не пасвіпі; сам, значыцца, не гам і другому не дам (К. Чорны. Бацькаўшчына). А сад Сінчык зглуміў: пазабіваў медныя цвікі ў ствалы, і дрэвы пасохлі. Сам не гам і другому не дам (X. Жычка. Зброю бяруць сыны). Лес канчаўся, і воддаль віднелася гала. Там было ўжо балота. Пайшоў [Алесь] туды і спыніўся ад нечаканасці: пад кустом ляжалі зрэзаныя ліпавыя пруты. Нехта нядаўна праходзіў тут, парэзаў усс і кінуу: "Сам не гам і другому не дам5' (А. Чарнышэвіч. Світанне). Адпав. у руск.: НИ СЕБЕ, НИ ЛЮДЯМ; СКРЯГЕ ДЕНЬГИ, ЧТО СОБАКЕ СЕНО: И САМ НЕ ЕСТ, И ДРУГИМ НЕ ДАЁТ; СКУПОЙ, КАК СОБАКА НА СЕНЕ ЛЕЖИТ: НЕ ЕСТ И ДРУГИМ НЕ ДАЁТ
7 👁