РЭЧКІ НЕ ПЕРАПЛЫУ - НЯМА' ЧАГО' ПАНЧОХІ СУШЫЦЬ Панчоха, -і, ж., часцей у мн — Выраб маідыннага або ручнога вязання, які надзяваецца на ногі. Да канца XIX ст. неабходным элементам абутку беларускага селяніна былі так звання абгорткі" (альбо анучы", завойкі"), на якія надзяваліся лапці. Абгорткі ўяўлялі сабой дзве полкі белага палатна (каля 150 см даўжынёю і 60 см шырынёю), якімі абгортвалі ногі. Абгортка ног да галёнкі была пашырана сярод жанчын, асабліва на жніве. З пачатку XX ст. сталі насіць вязаныя з воўны або фабрычныя панчохі. Не лічы справу зробленай, калі яе не пачынаў. Гаворыцца, калі хто-н. занадта самаўпэўнены ў поспеху сваёй справы або калі саманадзейна пачьінае падводзіць вынікі таго, што яшчэ не скончылася. — Маладзец, Уладзік, што не дрэйфіш і пазіраеш далёка наперад,— пахваліў яго Сымон Тургай і з хітраватай усмешкай звярнуўся да Лабановіча: — Праўда, Андрэй: Уладзік цвяроза глядзіць на рэчы? — На гэта Лабановіч адказаў: Уладзік быў і застаўся чалавекам справы і мудрай жыццёвай практычнасці. І мне хочацца ў сувязі з гэтым расказаць пра адно здарэнне. Нейкія вандроўнікі падышлі да глыбокай рэчкі. Ні броду, ні моста не было. Плаваць яны не ўмелі і вады баяліся. На беразе ляжалі круглякі. Адзін з вандроўнікаў, найболей кемны, скаціў кругляк у рэчку, потьім зняў камашы, сеў верхам на бервяно, а ногі прывязаў да бервяна, каб не з'ехаць у ваду. На сярэдзіне рэчкі кругляк перакрудіўся, плавок бухнуўся галавою ў ваду, а ногі са шкарпэткамі задраліся ўгору! Спадарожныя стаялі на беразе, пазіралі і казалі: "Глядзі ты, які змыслы наш Яшка: рэчкі не пераплыў, а панчохі ўжо сушыць" (Я. Колас. На ростанях). Адпав. у руск.: НЕ ГОВОРИ ГОП, ПОКА НЕ ПЕРЕПРЫГНЕШ Ь; НЕ ПОЙМАВ, КУРИЦЫ НЕ ЩИПЛЮТ; НЕ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зехаць
9 👁