РАННІ ЗАИЧЫК ЗУБКІ ЦЯРЭБІЦЬ, А ПОЗНІ ВОЧКІ ПРАДЗІРАЕ Зайчык - гл. ЗАБІЛІ ЗАЙЦА, НЕ ЗАБІЛІ, АЛЕ Ж, БРАТ, ГУКУ НАРАБІЛІ (Я. Колас). Ранні зайчык — тут: дбайны, руплівы чалавек, які рана устає ці раней за інших прыходзіць куды-н. П а р а ў н. з фразеал. тоеснага знач, "ранняя птушка (пташка)". Адз. і мн. Бык. ці зваротак. Разм. Адабр. Церабіць, незак. Разм.— Халаючы, прагна есці. У спалучэнні з наз. зубы", зубкі" ўтварае фразеал. тоеснага знач, "церабіць зубы (зубкі)" х т о. Бык. Дыял. Прадзіраць вочы. Праст. Ужыв. пры дзейн. са знач, асобы.— Тут: прачынацца. У вуснай народнай творчасці рыеы, падгледжаныя ў жывёл, адыгрываюць ролю вобразных асацыяцый, ан;шогій пры характарыстыцы чалавека, яго асабістых якасцей (гл. НА ВОЎКА ПАМОЎКА, А МЯДЗВЕДЗЬ ЦІШ КОМ). Хуткі, спрытны зайчык атаясамліваецца з клапатлівым, дбайным гаспадаром. Дарэчы, працоўны дзень селяніна пачынаецца вельмі рана, яшчэ досвіткам, таму той, хто любіць паспаць, выдае гэтым еваё гультайства, не лічыцца сапраўдным гаспадаром. (Народныя ўяўленні аб працы і працавітасці гл. ЗРАННЯ РОСНА, У ПОЎДЗЕНЬ МЛОСНА, А ЎВЕЧАР КАМАРЫ УСЁ НЕ ДА ПАРЫ.) Працавіты чалавек яшчэ зранку шмат чаго паспее зрабіць і атрымаць за сваю працу, пакуль гультай прачнецца. Гаворыцца, калі параўноўваецца стаўленне да працы дбайнага, працавітага чалавека і гулътая або калі хто-н. робіць што-н. хутчэй, трапляе куды-н. раней за іншых ці, наадварот, марудзіць, спазняецца. Мужыкі пагаманілі, і Падзерын кіўнуў Раману Сёмачкіну: — Бачыш, як некаторыя робяць! — А ён рот нараспашку ды язык на пяячо, — ужо зусім нязлосна сказаў Парфён Вяршкоў пра Рамана Сёмачкіна. — Ранні зайчык заўсёды цярэбіць зубкі, а позні вочкі прадзірае (І. Чыгрынаў. Плач перапёлкі
7 👁