Адпав. у руск.: ВЗЯЛСЯ ЗА ГУЖ, НЕ ГОВОРИ, ЧТО НЕ ДЮЖ; КТО В КОНИ ПОШ ЁЛ, ТОТ И ВОДУ ВОЗИ; НАЗВАЛСЯ ГРУЗДЕМ (грибом), ПОЛЕЗАЙ В КУЗОВ; ПОШЁЛ В ПОПЫ, ТАК СЛУЖИ И ПАНИХИДЫ. РАЗВЯЗАУСЯ МЕХ - НЕ НА СМЕХ Мех — прадмет дамашняга ўжытку ў сялянскай гаспадарцы для захоўвання і перавозкі сыпучых і дробных рэчаў (збожжа, бульбы і інш.), зроблены з полкі (кавалка тканіны ва ўсю першапачатковую шырыню), складзенай папалам і сшытай з двух бакоў, або з дзвюх роўных полак, сшытых з трох бакоў. Мяхі на Беларусі звычайна выраблялі з ільняной самаробнай грубай тканіны. Не на смех. Акал. Разм.— Тут: усур'ёз. Тое, што здараецца адно за адным, — наканаванасць лёсу, не проста збег абставін. Гаворыцца (часцей жартам), калі ў каго-н. часта нараджаюцца дзеці; а таксама калі каму-н. надзіва шанцуе — удача за ўдачай. Паціху, памалу і неўзабаве яна [Надзя] ужо гаварыла-апавядала сыну пра тое, як жывуць Сяргей з Любай — Валодзевы брат і сястра. — Сяргеева ж Валя радзіла сына. Каб жа ты паглядзеў, як Сярожа радаваўся — ён жа так хацеў сыночка, а бог усё не даваў, адна за адною дзве дзевачкі радзіліся, і ось на табе — сын. З радасці Сяргей і назваў яго імем дзеда — Ладымерам, Валодзікам, знацца — Апошнія яе словы выклікалі ў Валодзі усмешку. У Сяргея развязаўся мех не на смех: падумаць толькі — бацька трох дзядей! (І. Капыловіч. Бярозы на мяжы). Адпав. у руск.: ПОШЛО НА ЛАД, ЧТО И САМ ТОМУ НЕ РАД
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

усурёз
5 👁