Адпав. у руск.: НЕ ПЛЮЙ В КОЛОДЕЦ (в колодезь), ПРИГОДИТСЯ ВОДЫ НАПИТЬСЯ (у знач. £не спадзявайся, што ніколі не вернешся да каго-, чаго-н.'). ПУСЦІУСЯ МІКІТА Ў ВАЛАКІТУ, ДЫК ІДЗІ 1 НАЗАД НЕ АГЛЯДАЙСЯ (не азірайся) Пусціцца, зак., у ш т о, — Тут: пачаць рабіць што-н., займацца чым-н. Мікіта — мужчынскаё імя (п а р а ў н. у руск.: Никита). У (на) валакіту і с ц і, па й с ц і. Уст,— На жабраванне. Аб жабраванні і жабраках на Беларусі гл. СТАРЦУ (для старца) МІЛЯ НЕ КРУГ. Аглядацца, незак. Перан.— Кідаць погляд на мінулае, каб даць яму новую ацэнку. Азірацца, незак.— Тут: тое, што і аглядацца, незак. Калі ўжо рашыўся на што-н., дык дзейнічай з поўнай адказнасцю і да канца. а) Гаворыцца (часцей як папрок) таму, хто добраахвотна не выконвае свае абавязкі. [Нічыпар:] — Аб чым тут доўга церабіць языкамі. Трэба нам саюз? Трэба! Дык давайце так і пастановім... І няма ўжо чаго хітрыць: пусціўся Мікіта ў валакіту, дык ідзі і назад не азірайся (Я. Колас. Забастоўшчыкі). б) Гаворыцца (звичайна з рашучасцю), калі хто-н. імкнецца выканаць свае абавязкі, нягледзячи на ўсе цяжкасці і непрыемнасці, якія яго чакаюць. Непакоіла тая акалічнасць, што яны [Лабановіч і Тукала] пад наглядам паліцьи і сваёю паездкаю могуць засыпаць" сход. Але іх браўся завесці адзін падпольшчык, які меў прыкгыку ў справах канспірацыі. Была ў яго партийная мянушка "Ш эра-Сенька". Сябры вырашылі ехацъ. Янка для храбрасці і большай смеласці сказаў: — Пусціўся Мікіта ў валакіту, дык ідзі — не аглядайся, як добра казаў Нічыпар Янкавец (Я. Колас. На ростанях
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паліцьй
6 👁