ПРЫЙДЗЕ КОЗА ДА ВОЗА Гэтае народнае выслоуе — скарочаны варыянт прыказкі "прыйдзе коза да воза, ды не будзе сена". Каза - гл. ПАПРАУ КАЗЕ ХВОСТ. Воз — нагружаныя паюіажай калёсы, сані і пад. У народная вытворчай практыцы служыць адзінкай вымярэнни транспартных грузаў (воз дроў, воз гною, воз сена). П а р а ў н. з фразеал. "прыйдзе (прыйшла) коза да воза (каза да ваза)". Выкл. Разм.— Выказванне асуджэння каго-н., прадракання пакорлівасці, упэўненасці, што хто-н. адумаецца, пакаецда і звернецца з просьбай, па даламогу. Абавязкова яшчэ раз трапіш туды, дзе раней ужо бываў (колькі гэтага месца не абмінай); вернешся да той думкі, якую калісьці адкінуў (колькі ад гэтага не ўхіляйся). а) Гаворыцца (часцей з іроніяй), калі хто-н. неабачліва лічыць, што ніколі не вернецца да каго-, чаго-н., або калі гэта ў рэшце рэшт здараецца. — Змяніўся, цяжка і пазнаць,— нехаця ўсміхнуўся Ко с ця і аслабаніў рукі.— "Ты ў Мінску, ді што?"— ламкнуўся спытаць, але яго апярэдзіў Жвір: — Даўно тут? — і, абярнуўліыся, гукнуу да купы хлапдоў: — Вы ідзіце. Я зараз.— Вось сёння прыехаў,— Можа, давучвацца думаєш? —Думаю.— Прыйшла коза да воза,— Жвір выцягнуў ілыю, абедзвюма рукамі тужэй зашморгваючы вузел галъштука (В. Адамчык. Ён знойдзе яе). б) Гаворыцца пра тых, хто адмаўляецца ад ранейшых поглядаў, або пра занадта самаўпэўненага чалавека. Хацеў Сцяпан сказаць, што памыляецца Юзік, што ў дзяцей свае турботы, але, успомніўшы дачку, прамаўчаў, толькі ўздыхнуў: — JIbca ято ведае. Калі не мы, дык час іх рассудзіць, маладых.— Гэта точна! — падхапіў Юзік.— Як той сказаў: прыйдзе коза да воза. Час, братачка, усіх рассудзіць (М. Гіль. Вяртанне
Дадатковыя словы
вымярэннй
4 👁