расце звычайна ў лесе, каля жылля, дарог, на агародзе. Крапіва вельмі баіцца марозу і ў першыя зазімкі позняй восенню адразу гіне. З крапівой у беларускім фальклоры звязваюцца ўяўленні аб нечым заўжды злосным, варожым для чалавека. (Гл. таксама АД ЖЫГУЧКІ ТРЫМА.Й ДАЛЕЙ РУЧКІ.) 1. Усё нядобрае будзе пакарана. Гаворыцца (часцей як папярэджанне або суцяшэнне), калі ў жыцці каго-н. мае здарыцца нешта благое і непрыемнае, якое крыўдзіць і патрабуе расплаты. Сымон пажартаваў: — Колькі разоў табе казалі: ад жьггучкі трымай далей ручкі! — Ай, Сымонка! Хіба ж я на руках хадзіла, як ты на спартыўнай пляцоўцы часам? — Нічога, Марылька! — пашкадаваў яе Адам,— Прыйдзе і на крапіву мароз! — Чакай твайго марозу! А пакуль што так напякло, яшчэ якая хвароба прыкінецца (У. Дубоўка. Жоўтая акацыя). Адпав. у руск.: БЫТЬ БЫЧКУ НА ВЕРЁВОЧКЕ; КАК ВОР НИ ВОРУЕТ, А ТЮ РЬМЫ НЕ МИНУЕТ; ОТОЛЬЮТСЯ (отзовутся) ВОЛКУ ОВЕЧЬИ СЛЁЗКИ (слёзы); ОТОЛЬЮТСЯ (отзовутся) КОШ КЕ М ЫШ КИНЫ СЛЁЗКИ; СКОЛЬКО ВОРУ НИ ВОРОВАТЬ, А КНУТА НЕ МИНОВАТЬ. 2. Ніхто не застрахаваны ад таго, што для яго можа быць небяспечным. Гаворыцца, калі хто-н. занадта рызыкуе, але ўпэўнены, што з ім нічога непрыемнага не здарыцца, ці не зважає на небяспеку. — Падышла, бачу, агню ў хаце няма, а яны [паліцыянты] недзе каля Ваўчка гавораць. Думаю сабе, не чапілі Змігрыка,— Не, як бачыш,— засмяяўся Міця.— Яшчэ і выскаляецца,— нагнуўся перад печчу і кінуў туды палена бацька,— Напалітыкуеш. Будзе і на крапіву мароз (В. Адамчык. Год нулявы). Ацпав. у руск.: И НА ДОБРА КОНЯ СПОТЫЧКА Ж ИВЁТ
6 👁