а пасадзім.— Дык ты, брат Доніс, пастарайся! — Будзъ, пэўны, брат, не сумнявайся: 3 казамі мы на торг паспеем (Я. Колас. Новая зямля). [Анісовіч:] — Дык што ж вы, Матруна Якаўлеўна, не ў час захварэлі? [Матруна (насцярожана):] — Чаму не ў час? [Анісовіч:] — Ды ўжо хутка, мусіць, парсючкоў пачнём калоць, што на тваёй ферме вы гад авалі. Цяпер вам толькі жыць да пажываць, а вы ў пасцель. [Матруна (махнула рукой)-.] — Ат, нічога мне ужо не трэба. [Анісовіч:] — Паспееце яшчэ з козамі на торг. Туды ніколі не позна. А калі трэба паляжаць, то ляжыце, што зробіш (В. Зуб. Злавацца не трэба). Адпав. у руск.: К БОГУ В РАЙ ВСЕГДА УСПЕЕШ Ь (у знач. 'не трэба спяшацца там, дзе ўсё ідзе сваім парадкам"). ПЕРАНАЧУЕМ - БОЛЕЙ ПАЧУЕМ Пачуць, зак., к а г о, ш т о. Разм — Тут: зразумець, усвядомідь. 1. Калі нешта свядома адкладаецца нават на такі кароткі тэрмін, як ноч, гэта спрыяе высвятленню таго, што не было заўважана раней, не было зразумела, што можа значна данамагчы ў далейшым. Гаворыцца (часцей як парада) тым, хто не ведае, як вырашыць або распачаць тую ці іншую справу. Пасля вячэры Ганна зноў пачала распытваць пра горад. Распытвала доўга, аж пакуль кабеты не паслалі пасцель, аж пакуль Таня не гукнула з каморкі: — Коля, ці не пара спаць? Дай людзям адпачыць. — I праўда,— дабрадушна згадзіўся ён, бо самога ўжо марыў сон.— Можа, заутра яшчэ пагаворым? — спытала на развітанне Ганна,— Бадай што не. Раненька еду,— Ну што ж, пераначуем — болей пачуем,— засмяялася яна (I. Новікаў. Тварам да небяспекі). Адпав. у руск.: УТРО ВЕЧЕРА МУДРЕНЕЕ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁