раны гандаль, што адбываўся ў пэўнай мясцовасці. Кірмашы прымяркоўваліся да пэўнага рэлігійнага (прастольнага або храмавага) свята. Кірмашы прыцягвалі вялікую масу насельніцтва, на іх з'язджаліся сяляне з навакольных вёсак, прывозілі на продаж прадукты і саматужныя вырабы. На кірмашы падпісваліся кантракты на продаж нерухомай маёмасці. Тут наладжваліся масавыя гульні, відовішчы, турніры. Вакол гандлёвай плошчы размяшчаліся корчмы, шынкі, балаганы, атракцыёны. Сваё майстэрства паказвалі камедыянты і акрабаты, дрэсіроўшчыкі і мясцовыя тэатры. Кірмашы адрозніваліся спецыялізацыяй гандлю: сельскагаспадарчыя тавары, буйная свойская жывёла ці коні, прамысловыя тавары і прадметы раскошы. Гандаль ішоў непасрэдна з вазоў, гандлявалі ў балаганах і ў разнос. Кірмашы працягваліся ад двух тыдняў да месяца. У перыяд паміж кірмашамі ў буйных населеных пунктах, на скрыжаванні гандлёвых шляхоў штотыднёва збіраліся рынкі (малыя альбо звычайныя таргі), дзе гандлявалі пераважна мясцовымі таварамі. Рынкі ўступалі кірмашам у памерах. П а р а ў н. з фразеал. "паспець з козамі на торг". Часцей у 2-й ас. адз. Вык. Разм. — Не спяшацца. Заўжды паспееш зрабіць тое, што можаш зрабіць у любы час. Гаворыцца (часцей як парада ці папярэджанне) тьім, хто нецярплівы, спяшаецца без причины. — Дзед, дык ты яшчэ нат не пачаў!..— Паспееш, хлопча, з козамі на торг... Сёння пад вечар пачну (Я. Брыль. Мышалоўкі). [Якім (любуецца єю, хватає і цалуе):] — Ах ты, зязюлька мая ненаглядная! [Паўлінка (абараняючыся):] — Ну, ну, пятушок! Не гарачыся: паспееш з козамі на торг. (Выпіхваючы Якіма з хаты.) Марш дадому! Раз, два, тры!.. (Я. Купала. Паўлінка).— Скажы мне, браце, ці няможна,— Пры гэтым дзядзька асцярожна Прыгнуўся к Донісу, замяўся, Ды Доніс зразу дагадаўся, Што за патрэбу мае сябар,— Дык ці не можна б мне... за хабар Крыху паехаць на машыне? — А вось пастой, хай люд адхлыне, Кур'ерскі пройдзе, а тым часам Мы перамовімся з Уласам... Спакойны будзь: мы ўсё абладзім, Хоць на таварны
Дадатковыя словы
зязджаліся, курерскі
5 👁