ПАСАЛІУШ Ы, МОЖНА ЕСЦІ Паходзіць з народнага апавядання. Малады муж лрыйшоў з працы і, калі маці падала яму есці, сказаў са злосцю: "Хто варыў, вочы б яму заліу",— "Ды гэта ж жонка твая",— адказала маці. — Ат!"— стрымана заўважыў сын, — пасаліўшы, есці можна". П а р а ў н. з фразеал. "пасаліўшы можна есці". Ази. і вых. Разм. Жарт.. Ужыв. у адносінах да асобы ці канкр. прадмета,— Не дрэнны і не добры, паерэдны. Усё здасца нядрэнным, прывабным, калі знарок не зважаць на недахопы. Гаворыцца, калі станоўча ацэньваецца тое, што зроблена не над/па добра, але прыапойна; у прамым сэпсе — пра недосоленую страву. — Новых п'єс у вас не густа, Чым мая вам не да густу? — Калі справа йдзе аб змесце, Пасаліўшы можна есці (К. Крапіва. Рэжысёр і драматург). Яны прамылі зеляніну, зварылі яе і злілі ваду. Каб дарэмна не псаваць солі, спачатку абодва пакаштавалі гушчу.— У ёй не адчувалася горычы, але і не было ніякага смаку,— Я к трава,— вызначыў Вадзім. Бывала, гэтак гаварылі за сталом пра недасоленую страву. Таму, каб не расчароўваць суседа, Янка прамовіў: — Пасаліўшы, можна есці (М. Аурамчьгк. Падзямелле). Адпав. у руск.: НАРЯДИ ПЕНЁК В ВЕШ НИЙ ДЕНЁК, ТАК И ПЕНЁК БУДЕТ ПАРЕНЁК; НАРЯДИ ПЕНЬ, И ПЕНЬ БУДЕТ ХОРОШ; ПОСОЛЯ, СХЛЕБАЕТСЯ. ПАСПЕЕШ З КОЗАМІ НА ТОРГ Гэтае народнае выслоўе — скарочаны варыянт лрыказкі "паспееш з козамі на торг: і коз прадасі і грошы праясі". Каза - гл. ПАПРАЎ КАЗЕ ХВОСТ. Торг, -у, м. Уст — Месца гандлзо; рынак, базар, кірмаш. Даўней таргі был.і традыцыйным спосабам гандлю на Беларусі. Кірмаш (буйныя таргі) — святочна абстаўлены, расшы
Дадатковыя словы
надіпа, пєс
5 👁