ПАПРАУ КАЗЕ ХВОСТ П'аправіць, зак,— Тут ш т о: прывесці да належиага выгляду. У параўнанні з іншай свойскай жывёлай каза ў беларускаіі вёсды не вельмі распаўсюджана. Раней яна лічылася "бядняцкай каровай", была адзнакай крайняй беднасці. Менавіта таму ў шмат;1.Jx беларускіх прыказках і прымаўках, дзе згадваецца каза, яўна праглядвае іронія ( П а р а ў н.: ПАСПЕЕШ 3 КОЗАМІ НА ТОРГ; ГІРЫЙДЗЕ КОЗА ДА ВОЗА). П а р а ў н. з фразеал. "папрау казе хвост". Выкл. Праст. — Не ўмешвайся не ў сваю справу, не папраўляй. Не вучы таго, хто ведае больш за цябе. Гаворыцца (часцей з неадабрэннем або з іроніяй), калі хто-н. умешваецца не ў сваю справу, навязвае каму-н. сваю волю, начинав павучаць каго-н. (звычайна там, дзе гэта не патрэбна, або старэйшага за сябе). — Вось вы тут кажаце — калгас, абагульненне жывёлы, каб, значыцца, нічыё, калектыўна, ну, значыць, гуртам., леканструкцыя сельскай гаспадаркі..— Рэканструкцыя,— паправіў бацьку Мікіта.— Папраў казе хвост! Што ты не даеш мне слова сказаць (Я. Колас. Адшчапенец). Назаўтра ўся вёска трубіла на тысячы галасоў: вяселле, вяселле, вяселле... Брыгадзірава Маня, як верталёт, сігала па вёсцы і крыч;іла: — А мілыя мае, гэта ж за Васіля, за такога красаўца, за генералавага сына... А маці яго, казалі, кандьщат у дэпутаты.— Кандыдат навук...— паправіў яс Вася Казакоў,— Папрау казе хвост...— адказала Маня і працягвала: — А божухна, ніхто й не ведаў! (В. Дайліда. Буслы над вёскай). Адпав. у руск.: НЕ УЧИ ПЛАВАТЬ ЩУКУ, ЗНАЕТ ЩУКА СВОЮ НАУКУ; НЕ УЧИ ПЛЯСАТЬ, Я И САМ СКОМОРОХ; НЕ УЧИ РЫБУ ПЛАВАТЬ, А СОБАКУ ЛАЯТЬ
Дадатковыя словы
паправіць
8 👁