валяліся адхіленні ад векавой традыцыі вясельных абрадаў. Акрамя таго, была сталая пара года для ішшбаў, найчасцей восень (ад Пакроваў да каляднага посту). У свой час паздаравееш. а) Гаворыцца (часцей суцяшалъна) тым, каму баліць. [Галя (зусім па-жаночаму):] — Пацярпі, Касцючок. Патрывай, мой галубочак. Пакуль жаніцца — усё загаіцца. На жывой касці мяса нарасце. А раначка ў цябе невялікая. Трошкі ў жывоцік, але трошкі і ў ножку... (І. Шамякін. Дзеці аднаго дома). б) Гаворыцца (часцей жартам), калі кепскі фізічны стан каго-н. не выклікае асаблівай трывогі і хутка зменіцца на лепшы. Пачуўшы сумную гісторыю з восамі, дзед зарагатаў. Але єн рагатаў не так крыўдна, здзекліва, як дзядзька Марцін, а па-сяброўску, добразычліва. — Што ж, — смяяўся дзед, — за навуку грошы шіацяць, а вы задарма атрымалі добры ўрок! Потым, калі дзед пачаставаў Міхаську кілбасой, якую дастаў з торбачкі, дык і зусім павесялеў Міхаська. Праўда, глядзець было па-ранейшаму цяжка, бо вочы былі вузенькія, як шчылінкі. Але дзед махнуў рукой і весела сказаў: — Не бядуй! Пакуль жаніцца — загаіцца (А. Рылько. Мядовыя краскі). Адпав. у руск.: ДО СВАДЬБЫ ЗАЖИВЁТ. ПАНА КЛЯНУЦЬ, А ПАН ТЛУСЦЕЕ Гл. КЛЯНІ ТЫ ПАНА, ПАН ТАЎСЦЕЕ (сьгаае). ПАПЕРАД (раней) БАЦЬКІ Ў ПЕКЛА НЕ СУНЬСЯ (не лезь) Гл. НЕ ЛЕЗЬ У ПЕКЛА РАНЕЙ ЗА БАЦЬКУ
9 👁