Сапраўды выдатнае па сваіх якасцях абавязкова будзе заўважана і адпаведна ацэнена, нягледзячы на яго знешні выгляд. Гаворыцца, калі хто-н. не ўпэўнены, што на станоўчую ацэнку кім-н. яго самога або каго іншага не паўплывае ўражанне ад нязвыклага (звычайна непрыгожага) знешняга вигляду. — Прабачце, а жонка ваша хто па прафесіі? — Даярка... — усміхнуўся Баркоўскі.— Прытым передавая...— Няўжо?..— здзівіўся Дзелавы,— Сур'ёзна...— пацвердзіў старшыня, хоць сам не зразумеў, чаму не верыць сакратар: ці таму, што даярка, ці таму, што перадавая. I паклікаў яе да сябе. Гражына выйшла з сяней, выціраючы хвартухом поўныя рукі.— Ой, даруйце, я ж на ферму сабралася...— Ды нічога, пазнаюць нашу дачку і ў андарачку...— супакоіў яе Баляслаў,— Знаемся, вось новы сакратар райкома... (В. Дайщца. Мне — пару слоў). Дцпав. у руск.: ВО ВСЕХ ТЫ, ДУШЕНЬКА, НАРЯДАХ ХОРОША (И. Богданович); НЕ ТА Ш ИНЕЛЬ, ЧТО ПУГОВИЦАМИ БЛЕСТИТ, А ТА, ЧТО ГРЕЕТ; ПО ОДЁЖКЕ (по платью) ВСТРЕЧАЮТ, ПО УМУ ПРОВОЖАЮТ. ПАКУЛЬ ЖАНІЦЦА - УСЁ ЗАГАІЦЦА Пакуль, злучн. часавы. Разм. Ужыв. у дад. ск. часу,— Да таго як. Паводле народных звычаяў, вяселле ніколі не ладзяць, пакуль хто-небудзь з маладых хворы. Дарэчы, раней мужа або жонку беларускія сяляне падбіралі больш не па знешняй прыгажосці, а па працавітасці, дзе не апошнюю ролю ацыгрывала добрае здароўе выбранніка ці выбранніцы, іх здольнасць да працы. Да таго ж вяселле ніколі не ладзілі тэрмінова. Сяляне вельмі адказна ставіліся да стварэння новай сям'і, таму выпрацавалі цэлы комплекс абрадаў і звычаяў, якія суправаджалі заключэнне шлюбу і з'яўляліся няпісаным юрыдычным актам зацвярджэння новай сям'і. Існаваў шэраг давясельных (падрыхтоўчых) абрадаў: выглядзіны, даведкі, сватанне, запоіны, аглядзіны, заручыны. Пры заключэнні шлюбу не даз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляліся, сурёзна, сямі
6 👁